Беларускі добраахвотнік атрымаў ва Украіне ордэн “За мужнасць”
27 красавіка, Позірк. Ордэн “За мужнасць” трэцяй ступені атрымаў беларускі добраахвотнік Аляксандр (Алесь) Пятроўскі, які служыць у Другім інтэрнацыянальным легіёне абароны Украіны.
У камэнтары “Позірку” Пятроўскі адзначыў, што прысвячае ўзнагароду усім беларусам, якія загінулі на вайне: “Гэта не толькі мая ўзнагарода, але і ўсіх маіх беларусаў, пабрацімаў, якія загінулі. Гэта і “Мінск”, і “Жнец” (Аляксей Вешчавайлаў, загінуў 26 верасня 2022 года. — “Позірк”.), і Маша Зайцава, і ўсе, з кім мы служылі”.
Пятроўскі атрымаў цяжкае раненне ў баях каля Лімана 5 жніўня 2023 года. У гэтым жа баі загінуў ягоны баявы таварыш з пазыўным “Мінск” (прозвішча не называецца з меркаванняў бяспекі). Ён пахаваны ў Кіеве, поруч з ім пахаваная 24-гадовая беларуска Марыя Зайцава (загінула 17 студзеня 2025 года). Легіён выканаў волю дзяўчыны: у выпадку гібелі быць пахаванай поруч з “Мінскам”.
47-гадовы Пятроўскі да гэтага часу праходзіць лячэнне. Ён перанёс ужо дзясяткі аперацый.
У Беларусі на яго заведзеная крымінальная справа. “Спецыяльная вытворчасць” распачалася 13 снежня 2024 года. Пятроўскі абвінавачваецца паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім), ч. 1 арт. 3613 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу) і ч. 1 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Ордэн “За мужнасць” першай, другой і трэцяй ступені — дзяржаўная ўзнагарода Украіны. Уручаецца вайскоўцам, супрацоўнікам паліцыі і іншым асоб за асабістыя мужнасць і гераізм, праяўленыя пры ратаванні людзей, матэрыяльных каштоўнасцяў падчас ліквідацыі наступстваў надзвычайных сытуацый, а таксама ў іншых выпадках пры выкананьні ваеннага, службовага, грамадзянскага абавязку ва ўмовах, звязаных з рызыкай для жыцця.
Узнагароджанне адбываецца праз адпаведны указ прэзыдэнта Украіны.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства



