Пасля пахавання Францішка дарадца Ціханоўскай сустрэўся з прэзідэнтамі Аргенціны, Албаніі і Малдовы

26 красавіка, Позірк. Дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў, у якую ўвайшлі дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і прадстаўнікі ініцыятывы “Хрысціянская візія” 26 красавіка ўзялі ўдзел у цырымоніі развітання з пантыфікам Францішкам у Ватыкане, паведаміла прэс-служба дэмакратычнага лідара.
“Чальцы дэлегацыі выказалі спачуванні прадстаўнікам Святога Пасаду, а таксама далучыліся да памінальнай імшы на пляцы каля Сабора Святога Пятра”, — адзначаецца ў рэлізе.
Пасля цырымоніі Кучынскі “меў магчымасць правесці серыю нефармальных размоваў з вядучымі палітыкамі свету”. “Ключавымі суразмоўцамі” сталі прэзідэнты Аргенціны, Албаніі і Малдовы, сенатары Італіі, міністры замежных справаў Ірландыі, Нідэрландаў і Румыніі.
Дарадца Ціханоўскай сустрэўся таксама з іерархамі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў: кардыналам Матэа Дзупі, вярхоўным арцыбіскупам Украінскай грэка-каталіцкай царквы Святаславам (Шаўчуком) і ўсяленскім патрыярхам Варфаламеем.
Падчас размоваў абмяркоўваліся спосабы і метады вызвалення беларускіх палітвязняў, спыненне рэпрэсій; захаванне Беларусі “на высокім узроўні” ў міжнародным парадку дня; падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ.
“Адна з маіх першых вялікіх місій у Офісе Святланы Ціханоўскай у 2020 годзе — усталяванне стасункаў з Ватыканам і перадача ліста Святланы Ціханоўскай да папы Францыска праз апостальскага нунцыя ў Літве. Тады мы толькі пачыналі будаваць гэтыя кантакты, спрабуючы данесці да Святога Пасаду голас беларускага народа, які змагаецца за праўду і свабоду. Папа Францыск верыў, што дыялог — гэта вырашэнне любога крызісу. Таму сённяшнія сустрэчы ў Ватыкане — гэта працяг той працы і сведчанне таго, што беларускае пытанне і надалей знаходзіцца ў сферы ўвагі ўплывовых міжнародных інстытутаў і лідараў”, — адзначыў Кучынскі.
Гл. таксама:
За якую Беларусь маліўся Францішак? Пра спадчыну пантыфіка і яго найлепшага пераемніка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа чварціну вырасла за год пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+