Пасля экстрадыцыі з РФ жыхар Гродна прыгавораны да абмежавання волі за ўхіленне ад вайсковай службы

29 красавіка, Позірк. Суд Ленінскага раёна Гродна прыгаварыў 20-гадовага мясцовага жыхара да 1,5 года пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Фігурант справы прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 435 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу).
Паводле звестак следства, абвінавачаны, “атрымаўшы асабіста пад подпіс позву аб яўцы на 30 жніўня 2023 года ў ваенкамат” для праходжання медкамісіі, “не з’явіўся без паважных прычын у прызначаны дзень”. Тым самым ён “перашкодзіў прыняццю прызыўной камісіяй у дачыненні да яго рашэння аб выкананні вайсковага абавязку”.
У судзе жыхар Гародні паведаміў, што не прыйшоў у ваенкамат, бо знаходзіўся ў Расіі “ў сувязі з паступленнем у навучальную ўстанову для атрымання вышэйшай адукацыі”.
Падкрэсліваецца, што ў Беларусь студэнт быў экстрадаваны на запыт Генпракуратуры “для прыцягнення да крымінальнай адказнасці”.
Справа разглядалася ў адной з аўдыторый Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, куды, як вынікае з апублікаваных фота, спецыяльна склікалі студэнтаў.
“Пасля судовага пасяджэння дзяржаўны абвінаваўца выступіла перад прысутнымі і патлумачыла ім адказнасць за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на тэрміновую ваенную службу”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле ч. 1 арт. 435 КК магчыма пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.
Згодна з прынятымі ў 2023 годзе папраўкамі ў закон “Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе”, абітурыенты, якія паступаюць у замежныя — у тым ліку расійскія — ВНУ, пазбаўленыя права на атрыманне адтэрміноўкі ад прызыву ў войска.
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа чварціну вырасла за год пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла амаль у 6 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на траціну — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка