МЗС Літвы супраць аднаўлення пасажырскіх чыгуначных зносін з Беларуссю

30 красавіка, Позірк. Міністэрства замежных спраў Літвы “на гэты момант не бачыць перадумоў і падстаў для аднаўлення пасажырскіх чыгуначных зносін” з Беларуссю. Сваю пазіцыю знешнепалітычнае ведамства прадставіла ў адказ на адпаведны запыт партала навін 15min.lt.
Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Літвы паведаміў медыя, што накіраваў Міністэрству транспарту і камунікацый заключэнне — “у рамках сваёй кампетэнцыі” — па магчымасці аднавіць перавозку пасажыраў па чыгунцы. “Лічым, што менавіта гэтае міністэрства можа прадставіць зводную ацэнку ўсіх ведамстваў”, — падкрэсліў ДДБ.
28 красавіка прадстаўнік міністра транспарту і камунікацый Лукас Пашкявічус пацвердзіў парталу, што інфармацыя ад ДДБ атрыманая, але кіраўніцтва міністэрства з ёй пакуль не азнаёмілася. “Мы чакаем ацэнкі ўсіх устаноў, і толькі тады пачнем разгляд гэтага пытання”, — адзначыў ён.
У той жа дзень прэм’ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас заявіў журналістам, што Вільнюс не будзе спяшацца з адказам на прапанову Мінска аднавіць пасажырскія чыгуначныя зносіны. Гэтую прапанову, паводле яго слоў, разглядаюць “у кантэксце ўсіх санкцый, вайны ва Украіне і стаскнкаў Еўрасаюза з Расіяй”.
Пра тое, што Беларуская чыгунка прапанавала Польшчы, Літве і Латвіі аднавіць прамыя пасажырскія перавозкі, паведаміла прэс-служба БЧ 21 красавіка.
Прапанова была зробленая на 39-м пасяджэнні Канферэнцыі генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак Арганізацыі супрацы чыгунак (АСЧ), якая праходзіла 14–17 красавіка ў Варшаве.
24 ліпеня 2024 года намеснік начальніка пасажырскай службы — начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак Беларускай чыгункі Сяргей Шэмет заяўляў, што БЧ “на працягу трох гадоў выступае з ініцыятывай” аднавіць чыгуначныя пасажырскія перавозкі з краінамі Заходняй Еўропы.
Пасажырскія чыгуначныя зносіны Беларусі з Літвой, Польшчай і Латвіяй былі прыпыненыя ў 2020 годзе праз пандэмію COVID-19, пасля так і не аднавіліся.
У 2019 годзе на гэтыя напрамкі прыпадала каля 20% усіх міжнародных перавозак па чыгунцы. У Літву было перавезена 380 тыс. пасажыраў, Польшчу — 225 тыс., Латвію — 20 тыс.
Краіны ЕС аднавілі ўнутраныя пасажырскія перавозкі па чыгунцы ў сярэдзіне 2021 года.
28 ліпеня 2022 года Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі заявіла пра зацікаўленасць аднавіць пасажырскія чыгуначныя зносіны з Літвой, Латвіяй і Польшчай.
“З паляпшэннем эпідэміялагічнай сітуацыі і скасаваннем абмежаванняў на перамяшчэнне грамадзян Беларусь неаднаразова прапаноўвала аднавіць міжнародныя пасажырскія перавозкі, але безвынікова”, — адзначала міністэрства.
З таго часу сітуацыя не змянілася.
З Мінска выконваюцца штодзённыя аўтобусныя рэйсы ў Вільнюс, Рыгу і Варшаву. Беларусы часта сутыкаюцца з сур’ёзнымі чэргамі на выезд і ўезд у краіну праз закрыццё памежных пунктаў суседнімі краінамі.
19 верасня 2023 года праз узрослую плынь нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (з беларускага боку — Урбаны). Адзіным дзейным пунктам пропуску на мяжы дзвюх краін застаўся пункт Грыгараўшчына (Патэрніекі).
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (Лоша) і Цвярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).
Пасля вынясення палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (Бераставіца).
У ЕС перавозяцца грузы, аднак на іх рух уплываюць санкцыі. Польскі галіновы партал Rynek kolejowy паведамляў сёлета ў лютым пра скарачэнне аб’ёму грузавых перавозак праз чыгуначны пункт пропуску Цярэспаль (Брэст). Адзначаецца, што ў лістападзе 2024-га праз згаданы пункт пропуску праходзіла 27 таварных цягнікоў на суткі, у снежні — 23.
У публікацыі гаварылася, што ў 2021 годзе беларуска-польскую мяжу праз Цярэспаль перасякала каля 50 цягнікоў у суткі, у 2022-м — каля 20.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года сярод несезонных тавараў хутчэй за ўсё даражэлі какава, селядзец і шакалад (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Валенсіі на пленуме найбуйнейшай партыі Еўрапарламента (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку красавіка долар на біржы патаннеў на 2,6%, еўра — падаражэў на 3,7% на фоне стабільнасці курсу расейскага рубляМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка