Ціханоўская пацвердзіла працяг працы АПК пасля яго магчымага прызнання “тэрарыстычнай арганізацыяй”

30 красавіка, Позірк. Аб’яднаны пераходны кабінет “працягне працу па ўсіх напрамках: нацыянальная бяспека, сацыяльная дапамога, культурнае адраджэнне, моладзевая палітыка, міжнародныя справы і падрыхтоўка транзіту ўлады”, — заявіла кіраўнік АПК Святлана Ціханоўская, каментуючы намер рэжыму Лукашэнкі прызнаць гэтую структуру “тэрарыстычнай арганізацыяй“.
“Мы працуем у інтарэсах беларусаў, і пагрозы рэжыму не спыняць нашую дзейнасць”, — падкрэсліла яна ў адмысловым відэазвароце.
Намер вызнаць АПК “тэрарыстычнай арганізацыяй” дэмакратычны лідар назвала “яшчэ адной дэманстрацыяй бездапаможнасці лукашэнкаўскага рэжыму”. “Рэжым, які адказны за злачынствы супраць уласнага народу і за ўдзел у агрэсіі супраць Украіны, спрабуе перавярнуць усё з ног на галаву , — сказала Ціханоўская. — Яны навешваюць ярлыкі экстрэмістаў і тэрарыстаў на людзей, якія клапоцяцца і змагаюцца за інтарэсы беларускага народа. Для іх “тэрарысты” — гэта ўсе, хто супрацьстаіць беззаконню, дапамагае рэпрэсаваным, распаўсюджвае праўду”.
АПК быў створаны, каб “абараняць незалежнасць Беларусі, дамагацца вызвалення палітвязняў, падтрымліваць рэпрэсаваных і рыхтаваць мірны пераход улады да дэмакратыі”, падкрэсліла дэмлідар. “Мы змагаемся не зброяй, а праўдай, салідарнасцю і міжнароднай падтрымкай”, — дадала яна.
Раней аб працягу працы АПК у каментары “Позірку” заявіў намеснік Ціханоўскай Павел Латушка.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+