Вызвалены фігурант палітычнай “справы змоўшчыкаў”, беларуска-амерыканскі адвакат Юрый Зянковіч (дапоўнена)

30 красавіка, Позірк. Прыгавораны ў 2022 годзе да працяглага тэрміну зняволення па палітычна матываванай “справе змоўшчыкаў” беларуска-амерыканскі адвакат Юрый Зянковіч вызвалены, паведаміў 30 красавіка тэлеканал CNN са спасылкай на інфармацыю “афіцыйнага прадстаўніка” ЗША.
Паводле інфармацыі СМІ, мужчына выехаў у Літву.
CNN адзначае, што Зянковіч “быў арыштаваны ў Маскве ў 2021 годзе, а затым дастаўлены ў <…> Мінск, дзе яго абвінавацілі ва ўдзеле ў падтрыманай ЗША змове супраць лідара Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, Дзяржаўны дэпартамент ЗША адмаўляе сваё дачыненне да гэтага”.
Чыноўнік, на якога спасылаецца медыя, заявіў, што “ніякага абмену зняволенымі, які прывёў да вызвалення Зянковіча, не было”.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, паводле інфармацыі тэлеканала, пацвердзіў гэтую навіну, не называючы імя Зянковіча.
“Дзякуючы лідарству прэзідэнта Трампа Беларусь вызваліла яшчэ аднаго несправядліва затрыманага грамадзяніна ЗША. Ніводны прэзідэнт не рабіў так шмат і так хутка, каб гарантаваць бяспеку амерыканцаў за мяжой”, — напісаў Рубіа на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X.
CNN паведамляе, што, паводле звестак арганізацыі Global Reach, якая выступала ў абарону Зянковіча, той не меў доступу да афіцыйных асоб ЗША да студзеня 2025 года.
Разам з тым летась Зянковіч звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з вуснай просьбай пра памілаванне і магчымасць вярнуцца ў ЗША. Заяву ён зрабіў у прадэманстраваным 19 верасня на тэлеканале “Беларусь 1” фільме “Забойная змова. Мэта — Лукашэнка”. Як грамадзянін ЗША ён таксама звярнуўся да кандыдатаў на пасаду прэзідэнта краіны Камалы Харыс і Дональда Трампа з просьбай паспрыяць яго “хутчэйшаму вяртанню ў Злучаныя Штаты”.
Пазней, у кастрычніку, стала вядома, што суд Ленінскага раёна Магілёва прыгаварыў Юрыя Зянковіча яшчэ да 2 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы).
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, палітвязень знаходзіўся пад сталым ціскам — яго неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар, пазбаўлялі пераводаў. На знак пратэсту Зянковіч некалькі разоў абвяшчаў галадоўку. Паведамлялася, што здароўе мужчыны сур’ёзна пагоршылася.
5 верасня 2022 года Мінскі абласны суд прыгаварыў Зянковіча да 11 гадоў зняволення паводле ч. 1 ст. 357 (змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 ст. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва такім фарміраваннем), ч. 3 ст. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі) і ч. 3 ст. 130 (узбуджэнне сацыяльнай варожасці і варажнечы паводле прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці, здзейсненыя групай асоб).
Пры гэтым мужчына заключыў дасудовае пагадненне са следствам, якое прадугледжвае прызнанне віны і, пры неабходнасці, садзейнічанне ў выкрыцці іншых фігурантаў справы. Згодна з арт. 4688 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, у дакуменце “павінны быць прапісаныя нормы крымінальнага закона аб прызначэнні пакарання, якія могуць быць выкарыстаныя ў дачыненні да падазраванага (абвінавачанага) пры выкананні ім абавязацельстваў, прадугледжаных дасудовым пагадненнем аб супрацы”. На практыцы гэта азначае змякчэнне выраку.
У снежні 2022 года ў судзе Мядзельскага раёна (Мінская вобласць) адбыўся новы працэс у дачыненні да палітвязня. Мужчыну прызналі вінаватымі паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), тэрмін яго пакарання павялічыўся на паўгода.
Адметна, што астатнім фігурантам “справы змоўшчыкаў” Мінаблсуд прызначыў меншыя тэрміны пазбаўлення волі. На 10 гадоў зняволення быў асуджаны старшыня дэ-юрэ ліквідаванай Партыі БНФ Рыгор Кастусёў (3 ліпеня 2024 года стала вядома, што палітык, які пакутуе ад анкалагічнага захворвання, выйшаў на волю на падставе памілавання), такі ж тэрмін атрымаў палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута. Бухгалтар Зянковіча Вольга Галубовіч і кіроўца вялікагрузнага аўтамабіля Дзяніс Краўчук былі прыгавораныя да 2,5 года пазбаўлення волі.
Па гэтай жа справе праходзілі псіхіятр Дзмітрый Шчыгельскі, які жыве за мяжой, экс-супрацоўнік спецпадраздзялення МУС “Алмаз” Ігар Макар, а таксама Аляксандр Перапечка, Павел Кулажэнка і Віталь Макаранка.
29 лістапада 2022 года Вярхоўны суд пакінуў рашэнне па “справе змоўшчыкаў” без змяненняў.
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — красавік 2025 года знізіўся на 12,2% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–30 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў зменшылася на 6,3% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаГродзенская вобласць, экс-намеснік старшыні якой узначаліў Дзяржкаммаёмасць, сярод лідараў па нявыкарыстаных плошчах у дзяржуласнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць занятых у беларускай эканоміцы за апошнія 12 месяцаў павялічылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка