Прадстаўнік акупацыйных уладаў Херсонскай вобласці заявіў на БТ аб “пакуль яшчэ незалежнай Беларусі” і суседніх краінах

1 траўня, Позірк. Мясцовыя ўлады акупаванай Расіяй часткі Херсонскай вобласці Украіны чакаюць “у сябе на тэрыторыях” інвестараў і сельгасперапрацоўшчыкаў “з Беларусі”, заявіў “намеснік губернатара” Уладзімір Бадэлан у інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1” (апублікавана 30 красавіка).
Дзе была запісаная размова, не ўдакладняецца.
“Для мяне ўвогуле вельмі складана разумець. Я нарадзіўся ў Савецкім Саюзе яшчэ, так, у 75-м годзе — і ўся мая свядомасць (усё-такі да 91-га года была дастаткова дарослым маладым чалавекам) засталася яшчэ вось у тым выхаванні савецкай эпохі, савецкага рэжыму. Таму для мяне няма розніцы, вось, беларус, украінец, рускі, казах — ды любы іншы чалавек”, — сказаў Бадэлан.
“Мы, у першую чаргу, бачым сяброў, партнёраў, родных нашых, так скажам, сямейных сяброў з тэрыторый вось такіх менавіта дзяржаў, як Беларусь, спадзяюся, у будучыні і суседніх іншых краін, якія сёння пакуль яшчэ знаходзяцца <…> незалежнымі — асобныя дзяржавы. Але ў будучыні, думаю, што мы ўсе будзем зноўку аб’ядноўвацца і выбудоўваць адно вялікае грамадства”, — дадаў ён.
Паволе сцвярджэння прадстаўніка акупацыйных уладаў, кожны “рускі салдат” і “беларускі чалавек” стаяць “на варце міру з белага боку”.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
50-гадовы Бадэлан нарадзіўся ў Адэсе.
Пасля пажару ў мясцовым Доме прафсаюзаў 2 траўня 2014 года быў адхілены ад працы, на яго была заведзеная крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 135 КК (пакiданне ў небяспецы, якое прывяло да смерці або іншых цяжкіх наступстваў). Быў абвешчаны ў вышук ва Украіне, атрымаў расійскае грамадзянства і пераехаў у Крым.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 4,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа беларуска-польскай мяжы нелегальныя мігранты не фіксуюцца два тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 23 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені 2026 года зафіксавана дадатнае сальда знешняга гандлю ў памеры 117,2 млн долараў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ 2026-2027 гадах на тэрыторыі Магілёўскай і Мінскай абласцей будзе створаны новы рэспубліканскі заказнікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПастаўка падсанкцыйных тавараў у Расію з афармленнем у Беларусі можа быць выгаднай — расследаванне БРЦМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 29 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


