Праваабаронцы паведамляюць аб масавых затрыманнях за ўдзел у пратэстах у сувязі з надыходзячым тэрмінам даўнасці паводле арт. 342 КК

2 траўня, Позірк. Пра чарговую хвалю масавых затрыманняў па матывах паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
“Вялікія лічбы” затрыманых фіксуюцца ў рамках спраў паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Гэты артыкул улады выкарыстоўваюць для пераследу ўдзельнікаў мірных маніфестацый 2020 года.
“Гэта звязваюць з тым, што ў жніўні гэтага года сыходзіць [пяцігадовы] тэрмін даўнасці прыцягнення да крымінальнай адказнасці за ўдзел у пратэстах”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску (1-ы завулак Акрэсціна) затрыманых “па-ранейшаму ўтрымліваюць у нечалавечых умовах у перапоўненых камерах”.
Таксама паведамляецца пра затрыманні па “справе Гаюна”. Такіх выпадкаў “вельмі шмат”, большасць затрыманых — мужчыны, крымінальныя справы ўзбуджаюцца паводле арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
5 лютага паведамлялася, што ў выніку “несанкцыянаванага ўваходу” невядомыя атрымалі доступ да чату-бота праекта “Беларускі Гаюн”, дзе “збіралася інфармацыя ад людзей”.
Раней праўладныя рэсурсы распаўсюдзілі інфармацыю аб доступе сілавікоў да чат-бота, выставіўшы скрыншоты перапіскі заснавальніка праекта Антона Матолькі з нейкім чалавекам, які, верагодна, меў доступ да бота. У публікацыі змяшчаліся пагрозы тым, хто дасылаў паведамленні. Блогер сцвярджаў, што гэты чалавек “не меў ніякіх доступаў са студзеня 2023 года”.
Праект “Беларускі Гаюн” быў заснаваны пасля расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, займаўся маніторынгам ваеннай актыўнасці ў Беларусі.
Спыніў працу 7 лютага.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 верасня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў жніўні знізіўся на 0,8%, з пачатку года — на 14,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 35% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 10,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах растуць сёмы месяц запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства