Беларусь да 2026 года мае намер адкрыць генконсульства ў Алматы — самым населеным горадзе Казахстана

3 траўня, Позірк. Генеральнае консульства Беларусі ў горадзе Алматы (Казахстан) мусіць быць адкрытае да 1 студзеня 2026 года, вынікае з пастановы Савета міністраў № 247 ад 2 траўня.
Згодна з дакументам, апублікаваным 3 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, Міністэрству фінансаў даручана прафінансаваць адкрыццё і забяспечыць утрыманне гэтай замежнай установы ў рамках сродкаў, адведзеных у рэспубліканскім бюджэце Міністэрству замежных спраў на адпаведную дзейнасць.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Казахстанам усталяваныя 16 верасня 1992 года. Амбасады абедзвюх краін працуюць у сталіцах адна адной.
Адметна, што да 1 сакавіка 2018 года ў Алматы працавала аддзяленне беларускай амбасады, аднак урад пастанавіў яго закрыць пасля патрабавання Аляксандра Лукашэнкі аптымізаваць МЗС (тады цэнтральны апарат міністэрства быў скарочаны на траціну, колькасць замежных устаноў — на 15%).
У горадзе Алматы, што быў сталічным у 1927–1997 гадах, пражывае больш за 10% насельніцтва краіны — 2,3 млн з 20,3 млн. Гэта самы населены горад Казахстана. Для параўнання: у цяперашняй сталіцы — Астане — 1,5 млн жыхароў.

- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені–жніўні 2026 года нехарчовыя тавары найхутчэй даражэлі ў Мінску, паслугі — у Гродзенскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні знізіўся на 1,3%, з пачатку 2026 года — вырас на 2,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за паўгода колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў звольнена на 7,3% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавышае 6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

