Ціханоўская на форуме ў Седоне: Прыярытэт — вызваленне палітвязняў, спыненне замахаў РФ на Беларусь

3 траўня, Позірк. Людзі ёсць “суперсілай” Беларусі, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 3 траўня на арганізаваным Інстытутам Макейна форуме ў Седоне (штат Арызона, ЗША).
Нагадаўшы, што многія беларусы “былі вымушаныя ўцякаць ад рэпрэсій і цяпер жывуць у выгнанні”, Ціханоўская тым не менш адзначыла, што за мяжой яны могуць “быць больш гучшымі, больш актыўнымі, каб прыцягваць увагу сусветнай супольнасці да сітуацыі ў Беларусі”.
“Таму мой прыярытэт — захоўваць сувязь паміж людзьмі ў выгнанні і тымі, хто застаўся ўнутры краіны, — падкрэсліла спікер. — Людзі ўнутры краіны — гэта, можна сказаць, наша выведка, нашы журналісты, тыя, хто паведамляе нам, што адбываецца ў Беларусі”.
“У выгнанні мы адолелі выбудаваць альтэрнатыўныя інстытуты ўлады, фармалізаваць стасункі з дэмакратычным светам — мы маем стратэгічны дыялог з ЗША, афіцыйныя каналы сувязі з Еўрасаюзам. Мая задача данесці да свету пасланне ад беларускага народа: мы не хочам быць кінутымі, не хочам быць забытымі, проста ўсвядоміце стратэгічную важнасць Беларусі для міру і бяспекі ва ўсім рэгіёне”, — дадала палітык.
Паводле слоў Ціханоўскай, “галоўны прыярытэт” палягае ў тым, каб “вызваліць палітзняволеных і спыніць замахі Расіі на суверэнітэт і незалежнасць Беларусі”.
“Мы бачым, як Лукашэнка прадае нашу краіну Расіі ў абмен на палітычную і эканамічную падтрымку. І мы мусім зрабіць так, каб свет не забыўся пра Беларусь, каб Беларусь не стала разменнай манетай для [прэзідэнта РФ Уладзіміра] Пуціна падчас перамоўнага працэсу”, — заявіла яна.
Палітык наведвае ЗША 1–7 траўня. Запланавана шмат сустрэч і выступаў.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі другі месяц запар памяншаецца намінальны сярэдні заробак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка26 кастрычніка BelPol апублікуе расследаванне аб падраздзяленні КДБ "Альфа", якое пераследуе апанентаў рэжыму — прадстаўнік аб'яднанняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаBelPol будзе ініцыяваць санкцыі і міжнародны суд над датычнымі да мілітарызацыі беларускіх дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Лукашэнка фактычна распачаў падрыхтоўку рэзервістаў для свайго кланаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



