Мінск 15:15

Падлеткі разбіліся на матацыкле пад Мінскам

Фота: прэс-служба МУС

4 траўня, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні са смерцю непаўналетніх паведаміла 4 траўня МУС.

Каля сямі гадзін раніцы ў Смалявіцкім раёне (Мінская вобласць) 17-гадовы кіроўца-бяспраўнік на матацыкле “Мінск” “не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы па ходу руху кювет” і ўрэзаўся ў дрэва.

Вадзіцель і яго 17-гадовы пасажыр загінулі, яны ехалі без шлемаў.

ДТЗ адбылося на аўтадарозе “Жодзіна — Зялёны Бор — Кляннік”.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група.

Падзяліцца: