Ля мяжы з Латвіяй знайшлі “цяжарную ўцякачку без прытомнасці” — Дзяржпагранкамітэт
5 траўня, Позірк. “Цяжарную ўцякачку афрыканскай знешнасці без прытомнасці” знайшлі ўдзень 4 траўня беларускія пагранічнікі на мяжы з Латвіяй, паведаміў 5 траўня Дзяржаўны пагранічны камітэт.
Паводле інфармацыі ведамства, на твары жанчыны “была гематома”. Пры гэтым “дакументы і мабільны тэлефон адсутнічалі”. Паведамляецца, што вайскоўцы аказалі ёй першую дапамогу і выклікалі хуткую.
Дзяржпагранкамітэт адзначыў, што медыкі даставілі замежніцу ў Браслаўскую цэнтральную раённую бальніцу (Віцебская вобласць). У яе выявілі “двухбаковую пнеўманію і цяжкі сэпсіс”. Абследаванне таксама паказала, што жанчына на 28-ым тыдні цяжарнасці.
“Замежніцы як след дапамагаюць. Яе грамадзянства высвятляецца”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле сцвярджэння Дзяржпамежкамітэта, праз дзеянні прадстаўнікоў сілавых структур сумежных дзяржаў Еўрасаюза з 2021 года на мяжы загінула 68 мігрантаў.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Беларускія ўлады рэгулярна паведамляюць пра пакуты, фізічныя траўмы і гібель замежнікаў на мяжы з краінамі ЕС, нязменна ўскладаючы адказнасць за гэта на супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Польшчы, Літвы і Латвіі. Пры гэтым беларускі бок не паведамляе, як мігранты трапляюць на мяжу з краінамі ЕС у зоне адказнасці пагранічнага ведамства.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі”.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю склала 138,3 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ чэрвені колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 22,4 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінулі 37 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

