У 2025 годзе ў Гродзенскай вобласці плануецца закрыць чатыры ўстановы адукацыі

6 траўня, Позірк. У 2024 годзе ў Гродзенскай вобласці было закрыта 12 бюджэтных арганізацый сацыяльнай сферы, яшчэ 18 рэарганізавана, паведаміў начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама Павел Ашурык у матэрыяле, апублікаваным у ведамасна-карпаратыўным часопісе “Фінансы. Улік. Аўдыт” (заснавальнікі — Міністэрства фінансаў, Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Белдзяржстрах).
“Паводле папярэдняй ацэнкі, эканамічны эфект склаў 4,6 млн рублёў”, — адзначыў Ашурык.
Акрамя таго, паводле яго слоў, у рамках выканання даручэнняў урада “перагледжаныя штаты і нарматывы колькасці, унесеныя змены, накіраваныя на прывядзенне штатных раскладаў бюджэтных арганізацый у адпаведнасць з рэальнай патрэбай”. “Дадзеныя мерапрыемствы дазволілі скараціць больш 1.000 штатных адзінак”, — заявіў начальнік фінупраўлення.
“Планы аптымізацыі” (гэты эўфемізм чыноўнікі выкарыстоўваюць замест слова “скарачэнне”) на 2025 год, распрацаваныя Гродзенскім аблвыканкамам, праходзяць узгадненне з галіновымі міністэрствамі. “Усяго плануецца рэарганізаваць 3 установы адукацыі і 2 установы культуры, а 4 установы адукацыі закрыць. Гэтыя мерапрыемствы дазволяць скараціць да 200 штатных адзінак”, — паведаміў Ашурык.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



