Офіс Ціханоўскай прадставіў сцэнарыі магчымага развіцця падзей у Беларусі і рэгіёне

6 мая, Позірк. Офіс дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай прадставіў сцэнарыі магчымага развіцця падзей у Беларусі і рэгіёне.
Для Беларусі эксперты палітычнай структуры бачаць шэсць сцэнарыяў: захаванне рэжыму Александра Лукашэнкі (статус-кво); прамое ўцягванне Беларусі ў вайну і расійскі кантроль; прамое ўцягванне ў вайну і змена рэжыму; поўнае паглынанне Расіяй; паступовая трансфармацыя рэжыму; змена рэжыму і адыход ад Расіі.
Адзначаецца, што ў выпадку захавання рэжыму Лукашэнкі ўлады ў Мінску працягнуць абапірацца на рэпрэсіі і расійскую падтрымку. Захад працягне ціск на рэжым і ізаляцыю афіцыйнага Мінска.
Прамое ўцягванне Беларусі ў вайну і расійскі кантроль, на думку аналітыкаў, “выклічуць шок унутры Беларусі і актыўны супраціў насельніцтва”, але пратэст задушаць “сумеснымі намаганнямі сілавых структур Беларусі і Расіі”. Пры гэтым будуць канчаткова разарваныя стасункі з Захадам і ўсталюецца поўны кантроль з боку Масквы.
Змена рэжыму пасля ўцягвання Беларусі ў вайну “можа адбыцца пры пратэстах, расколе сярод вайскоўцаў, супрацоўнікаў сілавых структур, а таксама сярод чынавенства”. У такім выпадку, згодна с прагнозам, да ўлады прыйдзе “група кіраўнікоў, якая складаецца з вайскоўцаў, прадстаўнікоў сілавых структур і членаў урада”. На думку аналітыкаў, “пачнуцца кансультацыі пра выхад з палітычнага крызісу і гарантыі захавання незалежнасці Беларусі”.
Поўнае паглынанне Беларусі Расіяй, лічаць у Офісе Ціханоўскай, можа здарыцца, калі рэжым Лукашэнкі “альбо ліквідуецца і замяняецца на прамаскоўскі, альбо добраахвотна падпісвае дакументы аб юрыдычным уваходжанні ў склад РФ”. У гэтым выпадку ў краіне “размесцяць дадатковыя расійскія войскі, а беларуская дзяржава страціць фармальную незалежнасць”. Захад не прызнае анексію, а ў грамадстве “ўзмацніцца падпольны супраціў”.
Пры паступовай трансфармацыія рэжыму, згодна з прагназаваным сцэнарыем, Лукашэнка “пакідае пасаду прэзідэнта (на падставе хваробы, смерці або з іншых прычын)”, да ўлады “прыходзіць наменклатурны пераемнік, не такі адыёзны”. Новыя ўлады паабяцаюць рэформы, будуць павольна паслабляць рэпрэсіі і паспрабуюць балансаваць паміж Расіяй і Захадам. Пры такім развіцці падзей “палітычныя свабоды абмежаваныя, але крыху больш прасторы для манеўру”.
Адыход ад Расіі, на думку аналітыкаў, можа выклікаць “унутраны крызіс у Расіі і/ці масавыя пратэсты ўнутры Беларусі, якія прывядуць да падзення рэжыму Лукашэнкі”. У такім выпадку Захад здыме санкцыі і дапаможа з эканомікай і рэформамі, Беларусь набудзе рэальны суверэнітэт, лічаць яны.
У рэгіёне аналітыкі Офіса Ціханоўскай бачаць магчымымі такія сцэнарыі: замарозка вайны Расіі супраць Украіны, перамір’е як кампраміс; перавага Украіны, крызіс у Расіі; параліч на фронце і зацяжная вайна; перамога Расіі, параза Украіны; эскалацыя вайны, сусветны крызіс; эскалацыя вайны, параза Расіі.
У 2023 годзе ў офісе Ціханоўскай распрацавалі чатыры магчымых сцэнарыі транзіту ўлады ў Беларусі.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць перад бюджэтам ад здачы ў арэнду аб'ектаў дзяржмаёмасці за год вырасла ў 5,6 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ несезонных харчовых тавараў у 2025 годзе патаннелі толькі соль, аліўкавы алей, сыравэнджаная і сыравяленая каўбаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУрачы наведваюць пацыентаў нават у аддаленых раёнах сельскай мясцовасці — чыноўніца МінаблвыканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінскай вобласці больш чым дзе-небудзь у Беларусі не хапае ўрачоў, але мясцовая чыноўніца лічыць, што іх дастаткова (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка