У Латвіі за два дні канфіскавана 6,5 тыс. пачак кантрабандных беларускіх цыгарэт

6 траўня, Позірк. У Латвіі 28 і 29 красавіка канфіскавалі 6.500 пачак кантрабандных беларускіх цыгарэт, паведаміла 6 траўня Служба дзяржаўных даходаў (СДД) гэтай балтыйскай краіны.
28 красавіка падчас дагляду на мяжы транспартнага сродку, які ўязджаў з Расіі, было выяўлена 1.500 пачак цыгарэт Queen Superslims з беларускімі акцызнымі маркамі.
На наступны дзень цыгарэты былі знойдзеныя падчас паглыбленай мытнай праверкі грузу ў чыгуначным кантэйнеры. “Пры ўскрыцці кантэйнера мытнікі выявілі, што ў ім знаходзіліся папяровыя пакеты з заяўленай прадукцыяй — казеінам, прызначаным для прамысловага выкарыстання. Падчас дагляду грузу было ўстаноўлена, што пад мяшкамі ў пярэдняй частцы кантэйнера быў схаваны незадэклараваны тавар — цыгарэты “NZ Gold”, — гаворыцца ў рэлізе. Паведамляецца аб канфіскацыі 5.000 пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.
У абодвух выпадках, як адзначылі ў ведамстве, матэрыялы перададзеныя ў дэпартамент падатковай і мытнай паліцыі СДД для “прыняцця рашэння аб пачатку крымінальнай справы”.
5 траўня Падатковая палата Беластока паведаміла аб пачатку ў Польшчы крымінальнай справы ў дачыненні да беларуса за кантрабанду цыгарэт. Адзначалася, што падчас праверкі аўтафургона з літоўскімі нумарамі супрацоўнікі мытна-падатковай службы з Будзіска пры дапамозе службовага сабакі выявілі схованку з кантрабанднымі цыгарэтамі. Кошт грузу (26 тыс. пачак беларускіх цыгарэт) паводле папярэдняй ацэнкі перавысіў 440 тыс. злотых (прыкладна 101 тыс. еўра). У дачыненні да кіроўцы, 37-гадовага грамадзяніна Беларусі, распачатая крымінальная справа. Цыгарэты і аўтамабіль канфіскаваныя.
Летась 10 кастрычніка мытная служба Літвы паведаміла аб канфіскацыі 99.760 пачак беларускіх цыгарэт, якія былі схаваныя ў тайніках модульных дамоў, што ўвозіліся з Беларусі 15 верасня. Адзначалася, што груз павінен быў прайсці транзітам праз літоўскую тэрыторыю ў Латвію.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

