Ціханоўская павіншавала Мерца з абраннем федэральным канцлерам Германіі

6 траўня, Позірк. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская павіншавала кіраўніка альянсу Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і Хрысціянска-сацыяльнага саюза (ХДС/ХСС) Фрыдрыха Мерца з яго абраннем на пасаду федэральнага канцлера Германіі.
“З нецярпеннем чакаю сумеснай працы ў падтрымку моцнай дэмакратычнай Еўропы і вольнай еўрапейскай Беларусі. Лідарства Германіі жыццёва важнае для нашай агульнай будучыні”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сетцы X.
Бундэстаг 6 траўня ў другім туры галасавання падтрымаў прызначэнне Мерца федэральным канцлерам. Яго кандыдатуру падтрымалі 325 дэпутатаў, 289 прагаласавалі “супраць”, адзін устрымаўся. Яшчэ тры бюлетэні былі прызнаныя несапраўднымі.
Пасля гэтага прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер правёў цырымонію прывядзення да прысягі ўрада на чале з Мерцам.
У кастрычніку мінулага года фракцыя хрысціянскіх дэмакратаў у нямецкім парламенце папярэдняга склікання заявіла пра свой абавязак “заўсёды і ў любы час” абараняць правы чалавека ў Беларусі.
15 кастрычніка 2024 года Мерц сустрэўся з Ціханоўскай у межах яе візіту ў Берлін. “Яшчэ ўвесну гэтага года яна заклікала (на Капенгагенскім саміце дэмакратыі. — “Позірк”.) працягваць міжнародны ціск на Беларусь, каб спыніць жорсткае абыходжанне з палітвязнямі”, — адзначалася ў паведамленні фракцыі хрысціянскіх дэмакратаў па выніках перамоў.
Галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка паведаміў тады “Позірку”, што бакі абмеркавалі ролю Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны, падтрымку грамадзянскай супольнасці і еўрапейскай перспектывы для Беларусі. Дэмлідар паўтарыла заклік, з якім звяртаецца на ўсіх міжнародных мерапрыемствах, “адрозніваць беларусаў і рэжым, не класці Беларусь і Расію ў адзін кошык”.
Напачатку 2023 года ХДС/ХСС прапанавала Бундэстагу прыняць рэзалюцыю “Вярнуць Беларусь у сям’ю еўрапейскіх народаў — падтрымаць імкненне людзей да свабоды”. Профільныя камітэты рэкамендавалі адхіліць дакумент. Сузаснавальнік міжфракцыйнай групы “Дэмакратычная Беларусь” Робін Вагенер ад партыі “зялёных”, якая ўваходзіла ў кіруючую кааліцыю, патлумачыў “Позірку”, што хрысціянскія дэмакраты не прапанавалі іншым фракцыям выступіць з сумеснай заявай. “Але гэта, канечне, не змяняе таго факту, што ў нямецкім Бундэстагу вельмі шырокая салідарнасць з беларускім дэмакратычным рухам”, — падкрэсліў Вагенер.
У лістападзе 2023 года ўрадавая кааліцыя (сацыял-дэмакраты, “зялёныя”, Свабодная дэмакратычная партыя) прапанавала і ў прысутнасці Ціханоўскай сваімі галасамі прыняла рэзалюцыю “За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям’і”. Дакумент быў падрыхтаваны таксама на беларускай мове.
ХДС/ХСС зноў безвынікова вылучыла — на трэцяе чытанне — сваю рэзалюцыю. “Альтэрнатыва для Германіі” прапанавала ў парадак дня праект рэзалюцыі “Нямецкая палітыка ў дачыненні да Беларусі — вярнуцца да ўзважанасці і здаровага сэнсу”. Яна таксама была адхіленая.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за апошнія 19 месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў скарацілася за тры гады на 45%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваБольш за 70 тыс. жыхароў Беларусі хварэе на бранхіяльную астму — пульманолаг УС Мяцельскі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ першым квартале 2025 года Грузія адмовіла ў прытулку 13 беларусам, у тым ліку двум непаўналетнім (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулай ноччу перапісана восем рэкордаў холаду, у Бабруйску — новы гістарычны мінімум траўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка