У мінулым красавіку назіралася “кантраснае спалучэнне ўмоў надвор’я” — Белгідрамет
7 траўня, Позірк. Красавік 2025 года выявіўся на 1,5 градуса цяплейшым за кліматычную норму. Сярэдняя тэмпература склала 9,3 градуса вышэй за нуль пры норме 7,8, паведамляе Белгідрамет.
Такі і больш цёплы красавік быў у 1999, 2000, 2001, 2008, 2018 і 2024 гадах.
“Аднак у гэтым месяцы назіралася кантраснае спалучэнне ўмоў надвор’я, — канстатуюць сіноптыкі. — Адзначаліся перыяды як з анамальна цёплым надвор’ем, так і з анамальна халодным. На метэастанцыях Верхнядзвінск і Езярышча быў пабіты рэкорд па абсалютным максімуму тэмпературы красавіка для гэтых пунктаў — +27,9 (папярэдні +27,2 у 1950 г.) і +27,0 (папярэдні +26,8 у 2024 г.) адпаведна. Разам з тым у Клічаве і Мсціславе адзначаны рэкорд па абсалютным мінімуме красавіцкай тэмпературы — -11,5 (папярэдні -11,3 у 1963 г.) і -7,2 (папярэдні -5,9 у 2014 г.) адпаведна“.
Першая дэкада была халаднейшая за норму на 1 градус (+4,4 супраць +5,4), другая — цяплейшая на 4,5 (+12 супраць +7,5), трэцяя — на 1,2 (+11,7 супраць +10,5).
Максімальная тэмпература паветра адзначана ў Пінску 22 красавіка (+28,4), мінімальная — у Клічаве 9 красавіка (-11,5).
За месяц выпала 28 мм ападкаў — 71% кліматычнай нормы. Так суха ў красавіку бывае прыкладна 1 раз у 4-5 гадоў, адзначае Белгідрамет. На большай частцы тэрыторыі краіны выпала ад 40% да 100% кліматычнай нормы ападкаў, па крайнім паўднёвым усходзе колькасць ападкаў склала 130-170%.
Па дэкадах ападкі размеркаваліся нераўнамерна: у першай — у 1,6 раза больш за норму (22 супраць 14 мм), у другой — у 3,5 раза менш (4 супраць 14 мм), у трэцяй — у 5 разоў менш (2 супраць 10 мм).
Месцамі ненадоўга ўсталёўвалася снежнае покрыва, якое дасягнула максімальнай вышыні ў Магілёве (27 см). У Горках 6 красавіка назіралася завіруха. У асобныя дні фіксаваліся навальніцы, туманы. Максімальная хуткасць была зарэгістраваная 7 красавіка ў Расонах — 25 м/с, што лічыцца небяспечнай гідраметэаралагічнай з’явай.
Паводле падлікаў “Позірку”, 3, 4, 14, 15 і з 17 па 24 красавіка на метэастанцыях краіны было абноўлена 260 рэкордаў цяпла, з 6 па 11 і з 26 па 28 красавіка — 71 рэкорд холаду.
За сем травеньскіх ночаў перакрыта 18 рэкордаў холаду (2 траўня — 9, 6-га — 8, 7-га — 1). Замаразкі захаваюцца яшчэ мінімум тры ночы.
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваБаршчэўнік і сумнік канадскі з'яўляюцца найбольш небяспечнымі для чалавека інвазіўным раслінамі — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка