Ціханоўская абмеркавала ў Дзярждэпе ЗША магчымасць прызначэння спецпасланніка па палітвязнях, урэгуляванні крызісу

8 траўня, Позірк. Магчымасць прызначэння спецыяльнага пасланніка Злучаных Штатаў Амерыкі па Беларусі, які б “курыраваў пытанні вызвалення палітвязняў і садзейнічаў мірнаму вырашэнню ўнутрыпалітычнага крызісу”, абмеркавала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сустрэчы з прадстаўніком Дзярждэпартамента Крысам У. Смітам, паведаміў 8 траўня тэлеграм-канал беларускага палітыка.
Сміт займае пасаду намесніка памочніка намесніка дзяржсакратара па справах Усходняй Еўропы, а таксама па палітычных і рэгіянальных пытаннях у Бюро еўрапейскіх і еўразійскіх спраў Дзярждэпа ЗША. Сярод іншага, паводле інфармацыі згаданага рэсурсу, ён “вядзе працу па вызваленні беларускіх палітвязняў”.
Адзначаецца, што Ціханоўская падзякавала новай адміністрацыі ЗША за намаганні па вызваленні супрацоўніка “Радыё Свабода” Андрэя Кузнечыка, беларуска-амерыканскага адваката Юрыя Зянковіча, а таксама Алены Маўшук (усіх іх беларускія праваабаронцы прызнавалі палітвязнямі). Палітык таксама вітала абвешчанае 7 траўня вызваленне 42 чалавек, асуджаных з палітычных матываў, што, на яе думку, “стала магчымым у тым ліку дзякуючы намаганням ЗША”.
“Мы ўдзячныя Злучаным Штатам, прэзідэнту [Дональду] Трампу і Дзярждэпартаменту за ўвагу да нашых палітзняволеных і за ўсе намаганні, якія яны прыкладаюць. Я ведаю, наколькі гэта няпростая задача. Мы разам радуемся вызваленню кожнага. Але і не забываемся, што тысячы беларусаў застаюцца за кратамі, з’яўляюцца новыя вязні. Мы падтрымліваем шчыльную і амаль штодзённую камунікацыю з амерыканскай адміністрацыяй, каб дамагчыся спынення рэпрэсій і вызвалення ўсіх нашых закладнікаў з турмаў”, — заявіла Ціханоўская.
Паведамляецца, што на сустрэчы бакі таксама абмеркавалі магчымасць аднаўлення праграм падтрымкі незалежных медыя, грамадзянскіх ініцыятыў і рэпрэсаваных.
Ціханоўская наведвала ЗША 1–7 траўня.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


