Беларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар

9 траўня, Позірк. Беларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат новага папы Льва XIV, заявіў “Позірку” каталіцкі святар Раман (імя змененае з меркаванняў бяспекі).
Суразмоўца, паводле яго слоў, вельмі ўзрадаваўся ад навіны, што новы папа абраў такое імя — бо добра ведае, кім быў папа Леў XIII і якую ролю ён адыграў больш за стагоддзе таму ў жыцці касцёла, які важны ўнёсак зрабіў у тым ліку для сацыяльнага вучэння каталіцкай царквы, “якое зрэшты і пачынаецца ад Ільва XIII”.
“Пра новага папу цяжка нешта казаць, бо мы, еўрапейцы, духавенства з Беларусі слаба знаёмыя з амерыканскім духавенствам, а вядома, што новаабраны папа быў біскупам у Чыклаё (Перу), стаў біскупам у 2014 годзе. Гэта быў не самы спрыяльны час і ў ЗША, і на Захадзе. Бо ў Амерыцы і на Захадзе, шмат дзе ў касцёлах партыкулярных сустракаліся з рознымі скандаламі, у якія быў умяшаны касцёл, і станавіцца ў такі час біскупам было не так лёгка. Але ён не пабаяўся”, — адзначыў ксёндз
Ксёндз Раман узгадаў, што папа Леў XIII (пантыфікат у 1878–1903 гадах) сваю першую энцыкліку напісаў пра памылкі сацыялістаў, камуністаў і нігілістаў. “Леў XIII быў тым, хто, вобразна кажучы, спарадзіў сацыяльнае вучэнне касцёла. Ён быў здольны ўбачыць, заўважыць выклікі, што паўставалі ў тагачасным грамадстве. Напрыклад, прамысловая рэвалюцыя. Свет вельмі хутка змяняўся — прыкладна так, як сёння. Папа Леў XIII, гэта ўсё бачыўшы, адказваў на пытанні, якія свет ставіў перад касцёлам. Адна з энцыклік Ільва XIII была на тэму зла ў сучасным свеце і місіі касцёла. І сёння мы сабе задаем пытанне: дзе межы зла ў гэтым свеце і як касцёл можа адказаць на сучасныя выклікі?” — разважае ксёндз Раман.
Ён спадзяецца, што новы папа будзе “адказваць на сацыяльныя праблемы ў сучасным свеце, што важна і запатрабавана цяпер”.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
Гл. таксама па тэме:
Лукашэнка запрасіў у госці новага пантыфіка
За якую Беларусь маліўся Францішак? Пра спадчыну пантыфіка і яго найлепшага пераемніка

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа чварціну вырасла за год пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла амаль у 6 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на траціну — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэйкала: Адмена "пашпартнага ўказа" — адзін з першых крокаў, якія павінны быць зроблены ў кантэксце саступак ці перамоў з уладамі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+