Беларуская дэлегацыя “падрабязна абмеркавала” ў Пхеньяне супрацоўніцтва з КНДР у розных сферах

9 траўня, Позірк. Пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Паўночнай Карэі ў розных сферах былі “падрабязна абмеркаваныя” на 3-м пасяджэнні двухбаковай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, паведамляе Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва КНДР (ЦТАК).
Пасяджэнне прайшло ў Пхеньяне, Беларусь на ім была прадстаўленая дэлегацыяй урада на чале з віцэ-прэм’ерам Юрыем Шулейкам.
Удакладняецца, што бакі абмеркавалі “палажэнні практычнага супрацоўніцтва” ў сельскай гаспадарцы, машынабудаванні, ахове здароўя, гандлі і адукацыі.
6 траўня паведамлялася, што дэлегацыя на чале з Шулейкам будзе знаходзіцца ў КНДР да 9 траўня. Заяўлялася, што візіт пройдзе “на запрашэнне ўрада Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі”.
Амбасадар Беларусі ў Паўднёвай Карэі Андрэй Чарнецкі ў інтэрв’ю The Korea Herald 5 лютага адзначыў, што дыпмісія “не мае інфармацыі” пра падрыхтоўку візіту Аляксандра Лукашэнкі ў КНДР.
Гэтае тлумачэнне рушыла ўслед, як адзначыла выданне, “за віншаваннем лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына на адрас Лукашэнкі з нагоды яго сёмага тэрміну, што сведчыць пра ўмацаванне беларуска-паўночнакарэйскіх стасункаў, а таксама на фоне меркаванняў пра тое, што Лукашэнка плануе наведаць Паўночную Карэю”.
Кім накіраваў віншавальную тэлеграму 3 лютага — у дзень, калі Цэнтрвыбаркам афіцыйна абвясціў Лукашэнку пераможцам у працэдуры, якую рэжым у Мінску лічыць “прэзідэнцкімі выбарамі”. Ранейшыя віншавальнікі не сталі чакаць канчатковых вынікаў выбараў-2025 і віталі падаўжэнне паўнамоцтваў Лукашэнкі на працягу тыдня пасля абвяшчэння папярэдніх лічбаў у ноч на 27 студзеня.
20 студзеня ЦТАК паведаміла, што малодшая сястра Кім Чэн Ына, намесніца дырэктара аддзела прапаганды і агітацыі Цэнтральнага камітэта кіруючай у КНДР Працоўнай партыі Карэі Кім Ё Чжон абвергла заяву Лукашэнкі, што прагучала 17 студзеня, пра тое, што Пхеньян прапанаваў Менску арганізацыю сустрэчы на найвышэйшым узроўні.
“Я добра ведаю, што беларускі бок на працягу як мінімум двух гадоў шчыра спадзяецца на кантакт на высокім узроўні з КНДР”, — цытавала агенцтва Кім Ё Чжон, якая адзначыла, што з боку Пхеньяна такой прапановы не паступала.
“Калі вы спадзяецеся на развіццё стасункаў супрацы з намі, важна дакладна заявіць пра свае намеры. Я лічу, што такая праўдзівасць і сумленнасць мусяць стаць адпраўным пунктам у двухбаковых стасунках паміж краінамі. Калі Беларусь зыходзіць з гэтай пазіцыі і імкнецца развіваць з намі стасункі сяброўства і супрацы, мы не маем падстаў адмаўляцца і з радасцю гэта вітаем”, — заявіла яна.
На перамовах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 15 верасня 2023 года ў Сочы Лукашэнка выказаў меркаванне, што РФ, Беларусь і КНДР маглі б “падумаць пра супрацу недзе на траіх”.
18 студзеня 2024 года Сяргей Алейнік, які на той момант займаў пасаду кіраўніка МЗС, абмеркаваў “паглыбленне супрацы” з намеснікам міністра замежных спраў Паўночнай Карэі Кімам Сонгам Жыёнгам. Сустрэча адбылася на палях саміту Руху Недалучэння ў Кампале (Уганда).
У красавіку 2024 года ў рамках “планавых палітычных кансультацый” паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін Пхеньян наведваў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў.
23–25 ліпеня КНДР наведаў цяперашні міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў. Па выніках візіту ён заявіў, што Паўночная Карэя — “краіна вельмі цікавая, і канкрэтны прыклад, як працуюць фейкі, якія навязваюцца праз нейкія інфармацыйныя рэсурсы міжнароднай супольнасці”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка