На мяжы з Польшчай затрыманая ўкраінка, якая спрабавала вывезці з Беларусі грыўні на 37 тыс. долараў

14 кастрычніка, Позірк. Грамадзянка Украіны затрыманая пры спробе вывезці з Беларусі ў Польшчу буйную суму грошай, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Адзначаецца, што жанчына перасякала мяжу на аўтамабілі ў пункце пропуску Брэст (з сумежнага боку Цярэспаль), грошы яна хавала ў схованцы.
“Кіроўца легкавога аўтамабіля “Опель” падала пасажырскую дэкларацыю для завяршэння працэдуры часовага ўвозу транспартнага сродку. Таксама для кантролю жанчына прад’явіла свае асабістыя рэчы і каля 5 тыс. долараў ЗША. Такую суму можна перамяшчаць праз мяжу без дэкларавання”, — гаворыцца ў паведамленні ДМК.
Заяўляецца, што ў брэсцкіх мытнікаў “узніклі сумневы ў сумленнасці грамадзянкі”, у сувязі з чым яе аўтамабіль “агледзелі з выкарыстаннем інспекцыйна-надгляднага комплексу і выявілі наяўнасць нехарактэрнага ўкладання ў галіне нішы акумулятара”.
“Пасля дэмантажу накладкі нішы, акумулятара і металічных пласцін выняты пакет з украінскімі грыўнямі на агульную суму, эквівалентную больш за 37 тыс. долараў ЗША”, — паведаміла ведамства.
Грошы канфіскаваныя да рашэння суда, у дачыненні да грамадзянкі Украіны распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 228 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў або грашовых інструментаў). Жанчыне пагражае “штраф або абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін”, адзначае ДМК.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


