Падлеткаў, якія паказвалі непрыстойныя жэсты на фоне салюту 9 траўня ў Магілёве, прымусілі выбачыцца, ім пагражае прафілактычны ўлік
10 траўня, Позірк. Відэазапіс з выбачэннямі падлеткаў, якія паказвалі непрыстойныя жэсты на фоне салюту 9 траўня ў Магілёве, апублікаваў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў, звязаных з сілавікамі.
На запісе паказаны тры дзяўчынкі — карцінка знарок размытая, каб не было відаць твараў, галасы змененыя. Адна з іх плача.
Сітуацыя ўзнікла праз апублікаваны ў “ЦікТоку” кароткі відэаролік, на якім група дзяцей сустракае святочны салют паднятымі сярэднімі пальцамі.
Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал, які размясціў відэазапіс з выбачэннямі падлеткаў, заявіў, што магілёўская міліцыя “імгненна адрэагавала і аператыўна вызначыла ўсіх удзельнікаў інцыдэнту”. Адзначаецца, што “ў кадры — 6 дзяўчат ад 13 да 15 гадоў з розных школ горада і раёна”. Таксама, паводле сцвярджэння гэтага рэсурсу, “высветлены і 13-гадовы хлопец, які здымаў прыяцелек”.
“Цяпер усе непаўналетнія будуць пастаўленыя на прафілактычны ўлік, а тыя, хто дасягнуў 14 гадоў, — яшчэ і прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства. Іх бацькі таксама не сыдуць ад адказнасці: ім пагражае штраф за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей і абавязкаў па суправаджэнні непаўналетняга ва ўзросце да шаснаццаці пасля 23:00”, — гаворыцца ў паведамленні.
У тэксце заяўлена, што “9 траўня для кожнага беларуса — не проста дата, а асабістае свята, якое звязвае мінулае і сучаснасць”, і падкрэсліваецца, што дзеці “не ведаюць, што такое вайна, але павінны ведаць, якім коштам заваяваны мір, і шанаваць гэта”.
Раней праўладныя рэсурсы практычна штодня публікавалі відэазапісы з затрыманымі з палітычных матываў, але цяпер звяртаюцца да гэтай практыкі вельмі рэдка.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа чварціну вырасла за год пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла амаль у 6 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на траціну — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэйкала: Адмена "пашпартнага ўказа" — адзін з першых крокаў, якія павінны быць зроблены ў кантэксце саступак ці перамоў з уладамі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+