Рэканструкцыю Чырвонага касцёла ў Мінску плануецца завяршыць да канца 2026 года — katolik.life

12 траўня, Позірк. Актыўную фазу рэканструкцыі касцёла св. Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) плануецца пачаць у чэрвені 2025 года, паведамляе партал katolik.life са спасылкай на атрыманыя ў распараджэнне копіі адпаведных дакументаў.
Згодна з планамі работ, рэканструкцыя павінна завяршыцца ў снежні 2026 года, у студзені 2027-га аб’ект будзе здадзены ў эксплуатацыю.
Адзначаецца, што з бюджэту Мінска на рэканструкцыю выдзелена каля 10 млн рублёў.
Цяпер у храме “не вядуцца ніякія працы”.
Праект рэканструкцыі прадугледжвае сярод іншага “рамонт даху, мантаж шклянога казырка, вонкавых інжынерных сетак, аконных праёмаў, супрацьпажарных перагародак, пакрыцця падлог, комплекс сантэхнічных і электрамантажных работ, мерапрыемствы для стварэння безбар’ернага асяроддзя, усталяванне новага маналітнага перакрыцця”, гаворыцца ў публікацыі.
“Таксама прадугледжаны рамонт сістэм ацяплення, водазабеспячэння, каналізацыі”, — адзначае партал.
15 сакавіка ўлады анансавалі хуткі пачатак рамонту ў сталічным Чырвоным касцёле. Пра гэта заявіў Аляксандр Кохан — дырэктар прадпрыемства “Мінская спадчына” (падпарадкоўваецца Мінгарвыканкаму), у чыім падпарадкаванні знаходзіцца будынак.
У кастрычніку 2023 года намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран заяўляў, што рэканструкцыя касцёла “вядзецца па плане”, а таксама тое, што работы ў будынку мусяць пачацца ў першым квартале 2024-га. Гэтага не адбылося.
Чырвоны касцёл не працуе з 26 верасня 2022 года, калі яго закрылі (афіцыйна — на рамонт) пасля пажару, які, як сцвярджалася, узнік з-за праблем з электраправодкай. Праз падазроныя абставіны здарэння і далейшых паводзін чыноўнікаў узнікла меркаванне, што ўлады хочуць выкарыстаць сітуацыю з касцёлам як рычаг ціску на беларускую каталіцкую супольнасць, стасункі з якой ускладніліся пасля падзей 2020 года.
6 кастрычніка 2022 года з парафіяй скасавалі дамову бязвыплатнага карыстання будынкам касцёла; 14-га стала вядома, што ўлады забаранілі праводзіць набажэнствы ў плябані, а 9 лістапада — у асобных памяшканнях і дворыку касцёла.
У сакавіку 2023 года ініцыятыва “Хрысціянская візія” са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што адной з умоваў, пасля выканання якіх улады згодныя вярнуць Чырвоны касцёл вернікам, можа быць адстаўка ксяндза Уладзіслава Завальнюка, які быў пробашчам адпаведнай парафіі больш за 30 гадоў. У ліпені 2024-га мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі зняў Завальнюка з пасады і прызначыў пробашчам касцёла ксяндза Франца Рудзя.
Акрамя таго, некалькі гадоў таму гарадскія ўлады заявілі, што ў парафіі назапасіўся істотны доўг па зямельным падатку, падатку на нерухомасць і амартызацыі. Летась у снежні Рудзь паведаміў вернікам падчас службы, што ад парафіі патрабуюць пагасіць запазычанасць у памеры 148 тыс. рублёў, не ўдакладніўшы за што менавіта “Мінская спадчына” хоча спагнаць гэтую суму. “Хрысціянская візія” таксама выказвала меркаванне, што выплата можа быць адной з умоў аднаўлення дзейнасці Чырвонага касцёла.

- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка выраслі ад пачатку года на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 12 дзён чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа чатыры гады будаўніцтва школ і дзіцячых садоў у Беларусі зменшылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ траўні сярод несезонных тавараў найбольш даражэлі какава-парашок і цэмент (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства