У першым квартале замежныя інвестыцыі выраслі на 7,1%, але ўсё яшчэ не дацягваюць да ўзроўню 2022-га — Белстат

14 траўня, Позірк. У першым квартале 2025 года замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі 3 млрд долараў — на 7,1% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (2,8 млрд), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
За студзень — сакавік 2024-га да папярэдняга года гэты паказчык знізіўся на 6,7% (у першым квартале 2023-га было 3 млрд долараў), за аналагічны перыяд 2023-га — на 11,8% (у першым квартале 2022-га — 3,4 млрд долараў).
Прамыя замежныя інвестыцыі склалі 2,4 млрд долараў (у 2024-м — 2,3 млрд, 2023-м — 2,6 млрд).
У сваю чаргу Беларусь інвеставала за мяжу 1,3 млрд долараў (1,2 млрд і 1,9 млрд).
Белстат гэтым разам не назваў канкрэтныя краіны з якіх і ў якія паступілі інвестыцыі.
Статыстычнае ведамства падкрэсліла, што ў прыведзеных даных не ўлічваюцца інвестыцыі ў банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, Банк развіцця, бюджэтныя арганізацыі.
За 2024 год замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі 6,9 млрд долараў — на 10,4% менш, чым у 2023-м (7,7 млрд)
У выглядзе прамых замежных інвестыцый (74,8% усяго аб’ёму) паступіла 5,2 млрд долараў (5,8 млрд; -10,3%).
Інвестыцыі з Беларусі за мяжу склалі 4,9 млрд долараў (5,7 млрд; -14%). На долю прамых інвестыцый прыйшлося 80,8% усіх накіраваных за мяжу інвестыцый.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі павялічылася колькасць выпускнікоў 11-х класаў, але зменшылася колькасць тых, хто скончыў 9-яМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБольшасць грамадзян Румыніі, якія галасавалі ў Беларусі, выбралі праеўрапейскага кандыдата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ апошнюю анамальна халодную ноч на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць тэмпературных антырэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка