У Беларусі плануецца стварыць шэсць дзяржкарпарацый
14 траўня, Позірк. Да 2029 года ў Беларусі плануецца стварыць не менш за шэсць дзяржаўных карпарацый. Гэта прадугледжана праграмай дзейнасці ўрада на 2025–2029 гады.
Дакумент апублікаваны 14 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Мяркуецца, што больш за ўсё арганізацый, каля 30, аб’яднае дзяржкарпарацыя ў галіне сельскагаспадарчага машынабудавання. У яе, як вынікае з праграмы, увойдуць вытворцы трактароў, камбайнаў, рухавікоў, навяснога абсталявання, прычэпаў, сеялак і іншай падобнай прадукцыі.
У дрэваапрацоўчую карпарацыю плануецца ўключыць больш за 20 арганізацый, якія выпускаюць мэблю, шпалеры, паперу, пліты ДСП і ДВП, фанеру, цэлюлозу і інш.
20 вытворцаў грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, спецтэхнікі і аўтакампанентаў павінна аб’яднаць машынабудаўнічая карпарацыя.
10 арганізацый, якія вырабляюць тканіны, пражу, хатні тэкстыль, трыкатажныя вырабы, дываны і інш., аб’яднае дзяржкарпарацыя беларускага тэкстылю.
У алкагольную карпарацыю плануецца ўключыць каля 8 арганізацый, якія выпускаюць шампанскае, віны, гарэлку, настойкі, бальзамы, каньякі і іншае; у кандытарскую — 6 арганізацый па вытворчасці цукерак, шакаладу, мармеладу, зефіру, пасцілу і інш.
Міністэрства эканомікі павінна ў 2025-2026 годзе падрыхтаваць праект указа Аляксандра Лукашэнку, які “стварае прававыя асновы функцыянавання дзяржаўных карпарацый”, адзначаецца ў дакуменце.

- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваПраз снежную і марозную зіму вясновае разводдзе чакаецца вышэй, чым у апошнія гады — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
