Турчын распарадзіўся перасеяць палі, на якіх з-за замаразкаў загінулі азімыя
14 траўня, Позірк. Чаргаванне ў красавіку-траўні цёплага надвор’я з “рэзкім пахаладаннем і працяглымі замаразкамі” негатыўна паўплывала на развіццё сельскагаспадарчых культур ва ўсіх рэгіёнах, найбольш пацярпелі пасевы азімых культур”, заявіў на нарадзе 14 траўня прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба ўрада, “кліматычныя ўмовы бягучага года” дазволілі сельгасарганізацыям “прыступіць да вясновых палявых работ у сакавіку”, гэта значыць “практычна на месяц раней існуючых тэрмінаў”. Цяпер жа, дадаў прэм’ер, “пашкоджаныя пасевы адназначна патрабуюць дадатковых даглядных мер, а тыя, якія не ўдалося выратаваць, — перасеву”.
Гаворка ідзе пра “перасеў пашкоджаных плошчаў аднагадовымі травамі і кукурузай на збожжа”, сказаў Турчын.
“Усе работы павінны быць завершаныя да 1 чэрвеня. Таксама акцэнтую ўвагу, што безгаспадарчасць не атрымаецца спісаць на ўмовы надвор’я”, — заявіў чыноўнік.
Як паведамляў “Позірк”, тэмпературныя антырэкорды фіксаваліся ў Беларусі, у прыватнасці, 6 начэй запар, пачынаючы з ночы на 6 траўня, аб перакрыцці альбо паўтарэнні рэкордаў холаду ў розных рэгіёнах краіны паведамлялася як мінімум з 8 красавіка да 12 траўня.
Паводле даных Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, агульны ўраджай збожжавых і зернебабовых культур у Беларусі ў 2024 годзе (з улікам рапсу) склаў 10,3 млн тон пры сярэдняй ураджайнасці больш за 38 цэнтнераў з гектара.

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


