Літоўская паліцыя распачала расследаванне ў сувязі з заявамі экс-кандыдата ў прэзідэнты Вайткуса ў Мінску

15 траўня, Позірк. Паліцыя Вільнюскай акругі распачала расследаванне ў сувязі з заявамі былога кандыдата ў прэзідэнты Літвы прарасійскага палітыка Эдуардаса Вайткуса на прэс-канферэнцыі ў Мінску, паведамляе партал навін Delfi.
Медыя са спасылкай на прадстаўніка дэпартамента паліцыі Рамунаса Матоніса адзначыла, што расследаванне праводзіцца паводле арт. 118 КК (садзейнічанне замежнай дзяржаве ў дзеяннях супраць Літоўскай Рэспублікі). Санкцыя — пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў.
Як паведамляў “Позірк“, генеральны пракурор Літвы Ніда Грунскене 13 траўня даручыла паліцыі праверыць абставіны, звязаныя з выступамі Вайткуса ў Беларусі.
У Літве звярнулі ўвагу на выказванні палітыка 13 траўня ў беларускіх дзяржСМІ пра тое, што прэзідэнт Гітанас Наўседа нібыта быў абраны незаконна, а балтыйская краіна ідзе па шляху знішчэння літоўцаў і дзяржаўнасці.
Міністр унутраных спраў Уладзіслаў Кандратовіч назваў заявы Вайткуса “бздурай”. Пры гэтым, паводле яго слоў, на той момант праваахоўныя органы не далі ацэнку яго візіту ў Мінск.
Старшыня кансерватыўнай партыі “Саюз Айчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы” Лаўрынас Кашчунас звярнуўся ў Генпракуратуру і Дэпартамент дзяржбяспекі (ДДБ) праз візіт Вайткуса ў Беларусь.
“Паездка Вайткуса ў варожую Літве дзяржаву і публічнае прыніжэнне Літоўскай дзяржавы — гэта паўтарэнне крамлёўскай прапаганды”, — сказаў ён.
Прэм’ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас адзначыў, што рашэнне Генпракуратуры — “вельмі добрая ініцыятыва, для гэтага не патрэбныя палітычныя звароты”.
“Тое, што робіць спадар Вайткус — гэта альбо нейкая медыцынская з’ява або відавочныя дзеянні супраць інтарэсаў Літвы. Гэта антыдзяржаўная дзейнасць”, — заявіў кіраўнік урада, дадаўшы, што кваліфікаваць заявы ў рамках таго ці іншага артыкула Крымінальнага кодэкса — “гэта прэрагатыва і абавязак Генпракуратуры”.
У 2024 годзе Вайткус удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, ён набраў 7,31% галасоў і заняў пятае месца.
Вайткус у 2008 і 2020 годзе ўдзельнічаў у парламенцкіх выбарах, аднак не быў абраны ў Сейм.
Літва, як і іншыя суседнія з Беларуссю еўрапейскія краіны, неаднаразова папярэджвала сваіх грамадзян пра рызыкі, звязаныя з яе наведваннем.
Вайткус прыбыў у Мінск 13 траўня. Ён даў прэс-канферэнцыю ў офісе дзяржагенцтва БелТА, інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1”, сустрэўся з кіраўніцтвам праўладнай партыі “Белая Русь”.
Сярод іншага ён заявіў пра нібыта нелегітымнасць Наўседы, назваў прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл за мяжой “экстрэмістамі”.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух салідарнасці "Разам" папросіць Сейм Польшчы зладзіць слуханні па рэпрэсіях у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+