Мінск і Масква не збіраюцца “ні на каго нападаць” падчас вучэнняў “Захад-2025” — Лукашэнка на сустрэчы з міністрам абароны РФ (дапоўнена)

дапоўнены абзац 4
16 траўня, Позірк. “Да вучэнняў мы гатовыя, нічога ні ад каго не хаваем”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 16 траўня ў Мінску на сустрэчы з міністрам абароны Расіі Андрэем Белавусавым, маючы на ўвазе стратэгічныя манеўры “Захад-2025”, якія плануецца правесці ў верасні на тэрыторыі Беларусі.
“Мы сапраўды дэманструем адкрытасць, што гэтыя вучэнні нашы і носяць абарончы характар, — цытуе спікера яго прэс-служба. — І ні на каго мы нападаць не збіраемся, як некаторыя там думаюць. Ну, гэта іх справа. Няхай думаюць. У нас прынятае рашэнне на ўзроўні прэзідэнтаў па правядзенні вучэння. З Уладзімірам Уладзіміравічам [Пуціным] мы абмяркоўвалі гэтае пытанне”.
Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь гатовая да сваёй часткі вучэнняў на палігонах. Беларускія вайскоўцы, дадаў ён, таксама гатовыя да таго, каб, “куды трэба, вылецець на падставе плану на палігоны Расіі” і “наадварот — прыняць расійскія войскі”.
“І правесці сумесныя вучэнні нашай сумеснай групоўкі войскаў, якая створана ў Саюзнай дзяржаве. У гэтым плане Расія можа не турбавацца. Мы вельмі добра падрыхтуемся. Наша беларуская частка, як і на парадзе, не будзе выглядаць горш за іншыя элементы, — заявіў спікер. — У тым ліку мы будзем дзейнічаць у зададзеным ключы і будзем адпавядаць тым перадавым метадам вядзення сённяшняй вайны, супраціву з улікам [досведу] СВА (так расійскія і беларускія ўлады называюць развязаную РФ вайну супраць Украіны. — “Позірк“.) і новых прынцыпаў і метадаў”.
Сёлета ў студзені начальнік дэпартамента міжнароднага вайсковай супрацы — памочнік міністра абароны Валерый Равенка паведаміў, што да манеўраў плануецца прыцягнуць больш за 13 тыс. чалавек. З гэтай прычыны ўлады ў Мінску “былі абавязаныя і ўжо апавясцілі ўсе дзяржавы — удзельнікаў Венскага дакумента” пра намеры правесці такія манеўры, а таксама калі яны адбудуцца і якая іх колькасць.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі неаднаразова заяўляў пра планаванае нарошчванне расійскай вайсковай моцы і магчымасці ўзброенага ўварвання арміі РФ на тэрыторыю не толькі Украіны, але і Польшчы, Літвы і Латвіі з тэрыторыі Беларусі па аналогіі з падзеямі 24 лютага 2022 года. Тады расійскае ваеннае ўварванне ва Украіну часткова ажыццяўлялася з тэрыторыі Беларусі пасля заканчэння сумесных вайсковых вучэнняў.
Напрыканцы красавіка спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ) Андрэй Дземчанка ў інтэрв’ю агенцтву “Укрінформ” не выключыў, што РФ можа распачаць “якія-небудзь дзеянні” на беларускім кірунку. “Асабліва ўлічваючы, што яны зноў анансуюць сумесныя вучэнні. Вядома, калі будзе адбывацца перамяшчэнне расійскіх падраздзяленняў у Беларусі, мы будзем пра гэта ведаць”, — адзначыў прадстаўнік ДПСУ.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка