На саміце ў Тыране Ціханоўская сустрэлася з лідарамі 13 краін, у тым ліку з Фіца і Эрдаганам

16 траўня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці (EPC) у Тыране (Албанія) сустрэлася з ключавымі еўрапейскімі палітыкамі, паведаміла 16 траўня яе прэс-служба.
“Сёння самым важным пытаннем для ўсіх з’яўляецца мір. Не толькі для Украіны, але і для ўсёй Еўропы. Мы павінны не толькі гаварыць пра мір, але і дзейнічаць — разам і паслядоўна. Калі мы не паставімся да гэтага сур’ёзна, наступствы могуць быць катастрафічнымі”, — заявіла Ціханоўская.
Адзначаецца, што, акрамя сустрэч з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, прэзідэнтам Косава В’ёсай Асмані-Садрыў, спікерам Еўрапейскага парламента Рабертай Мецолай, кіраўніцай Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляйен, старшынёй Еўрапейскага савета Антоніу Коштам, вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспецы Каяй Калас і генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ.
Прэс-служба паведамляе таксама пра сустрэчы з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам, прэм’ер-міністрам Іспаніі Педра Санчасам, прэм’ер-міністрам Ісландыі Крыстурн М’ёдль Фростадоўцір, прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам, прем’ер-міністрам Харватыі Андрэем Пленкавічам, канцлерам Аўстрыі Крысціянам Штокерам, прэм’ер-міністрам Славакіі Робертам Фіца, прэм’ер-міністрам Фінляндыі Петэры Орпам і прэм’ер-міністрам Чэхіі Пятром Фіялам.
Улады Турцыі падтрымліваюць адносіны з рэжымам Лукашэнкі. Славакія таксама лаяльная да ўладаў у Мінску, хоць як член ЕС далучаецца да санкцый супраць Беларусі.
У пленарным пасяджэнні EPC быў анансаваны ўдзел прадстаўнікоў дзяржаў Еўрасаюза, а таксама Албаніі, Андоры, Арменіі, Азербайджана, Босніі і Герцагавіны, Вялікабрытаніі, Грузіі, Ісландыі, Косава, Ліхтэнштэйна, Малдовы, Манака, Чарнагорыі, Паўночнай Македоніі, Нарвегіі, Сан-Марына, Сербіі, Швейцарыі, Турцыі і Украіны.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі павялічылася колькасць выпускнікоў 11-х класаў, але зменшылася колькасць тых, хто скончыў 9-яМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБольшасць грамадзян Румыніі, якія галасавалі ў Беларусі, выбралі праеўрапейскага кандыдата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ апошнюю анамальна халодную ноч на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць тэмпературных антырэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+