Ціханоўская і Макрон дамовіліся ў найбліжэйшы час абмеркаваць тэму беларускіх палітвязняў

18 траўня, Позірк. Пра тое, што тэма беларускіх палітычных вязняў узнімалася на шматлікіх нядаўніх сустрэчах з замежнымі палітыкамі, паведаміла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 18 траўня ў Вільнюсе на на мітынгу, прымеркаваным да Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі.
“Цягам апошніх дзён я мела шмат сустрэч з замежнымі лідарамі, а таксама міжнароднымі арганізацыямі — гэта ААН і АБСЕ, Злучаныя Штаты Амерыкі, Еўрасаюз, — заявіла яна. — Сярод іншага я папрасіла і прэзідэнта [Францыі Эманюэля] Макрона, і прадстаўнікоў адміністрацыі прэзідэнта [ЗША Дональда] Трампа, і вярхоўнага камісара па правах чалавека [ААН Фолькера] Цюрка паспрыяць у вызваленні нашых палітвязняў”.
“Я вельмі спадзяюся, што з гэтага будзе плён. Бо пытанне палітвязняў — гэта перш за ўсё справа не палітычная, а гуманітарная”, — падкрэсліла яна.
У размове з журналістамі пасля выступу Ціханоўская, раскрываючы на просьбу “Позірку” падрабязнасці сустрэчы з Макронам, паведаміла, что яны з французскім прэзідэнтам дамовіліся сустрэцца ў найбліжэйшы час: “Можа, у Парыжы ці яшчэ недзе”.
“Я яго асабіста папрасіла, каб ён узяў на заметку пытанне палітвязняў”, — заявіла палітык.


- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаТэмпы росту ВУП, паводле папярэдніх разлікаў, зніжаюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2025 годзе на 1 тыс. скрынінгавых даследаванняў выяўлена пяць выпадкаў ракуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год захворвальнасць на рак вырасла на 3,4%, за сем гадоў — амаль на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ верасні танней, чым у Беларусі, бензін у ЕАЭС быў толькі ў КазахстанеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка