Студэнтаў з Марока, якія пабіліся ў Гомелі, выдвараюць з Беларусі

19 траўня, Позірк. Студэнтаў з Марока, якія ўчынілі бойку ў Гомелі, выдвараюць з Беларусі, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што ў дачыненні да іх праведзеныя працэдуры “публічных высылак <…> па месцах вучобы, а таксама ў тэрытарыяльным падраздзяленні міліцыі”.
У найбліжэйшы час яны пакінуць Беларусь, гаворыцца ў паведамленні.
На час разбору трое замежнікаў былі змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання, іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне грамадскага парадку, адзначылі ў ведамстве.
Бойка паміж грамадзянамі Марока адбылася ў Гомелі ў ноч на 22 красавіка. Па версіі МУС, замежнікі “высвятлялі адносіны з-за бытавога канфлікту”.
22 красавіка МУС выступіла з заявай, у якой папярэдзіла аб незаконнасці распаўсюджвання “фэйкаў, якія спараджаюць паніку і распальваюць міжнацыянальную варожасць”.
Перад гэтым адзін з праўладных тэлеграм-каналаў абурыўся нібыта распаўсюджанымі ў сацсетках “дэструктыўнымі сіламі” чуткамі аб тым, што бойка адбылася паміж прадстаўнікамі “першага дэсанту са 150 тыс. пакістанцаў”, пра прапрацоўку магчымасці прыбыцця якіх у Беларусь заявіў Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка ў Мінску на сустрэчы з дэлегацыяй на чале з пакістанскім прэм’ер-міністрам Шахбазам Шарыфам.
На думку канала, “медыйны псіхоз выкананы па тых жа лякалах, што і некалькі гадоў таму, калі нагняталі сітуацыю, што панаедуць кітайскія рабочыя і ўсё тут захопяць”. Са спасылкай на набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал тады было абвешчана, што “за асабліва гаваркімі бруднаротымі каментатарамі ўжо выехалі супрацоўнікі міліцыі”.
У сувязі з тым, што здарылася, МУС заявіла, што “нягледзячы на значнае павелічэнне колькасці гасцей, якія ўязджаюць у краіну, рост злачыннасці з іх удзелам не зафіксаваны”.

- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 34,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ асацыяцыі бізнесу і наймальнікаў заявілі аб "дэградацыі імпартазамяшчэння“ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 3,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Фінляндыі крокі па вызваленні палітвязняў, пагрозы незалежнасці Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка