У няволі памёр чарговы палітвязень — Валянцін Штэрмер з Гомеля

20 траўня, Позірк. Пра смерць напачатку 2025 года палітзняволенага Валянціна Штэрмера паведамляе выданне “Наша Ніва” са спасылкай на “надзейныя крыніцы”.
Дакладная дата смерці і яе абставіны невядомыя.
Таксама няма інфармацыі, памёр Штэрмер у папраўчай калоніі ці быў шпіталізаваны.
Мужчына быў затрыманы 9 чэрвеня 2023 года. На той момант яму было 59 гадоў. Ён займаўся прадпрымальніцтвам.
2 кастрычніка таго ж года Гомельскі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса — 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), 361¹ (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), 368 (абраза прэзідэнта). Штэрмер быў прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Пакаранне адбываў у калоніі № 17 у Шклове (Магілёўская вобласць). У няволі перанёс інсульт.
Гэта не першая смерць палітзняволеных пасля падзей 2020 года.
14 траўня стала вядома пра смерць былой палітзняволенай Тамары Каравай (дата невядомая, прычына — “не вытрымала сэрца”), 12 траўня паведамлялася пра смерць 5 лютага экс-палітзняволенай Ганны Кандраценка ў выніку анкалагічнага захворвання.
22-гадовы палітвязень, грамадзянін Расіі Дзмітрый Шлетгаўэр памёр у магілёўскай калоніі 11 кастрычніка 2024 года, вядома пра гэта стала 1 лістапада. Акрамя Шлетгаўэра ў 2022–2024 гадах у беларускіх месцах несвабоды памерла яшчэ як мінімум шэсць чалавек, якіх беларускія праваабарончыя арганізацыі прызнавалі палітычнымі зняволенымі. Гэта Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч.
Смерці ў калоніях і пасля вызвалення сведчаць пра сістэмныя праблемы ў забеспячэнні медыцынскай дапамогай у месцах несвабоды, заявіў юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка.
“Улады абавязаны забяспечыць своечасовую дыягностыку і лячэнне ўсіх зняволеных, — заявіў ён. — У выпадку выяўлення сур’ёзнага захворвання — такога, як рак, — павінна быць аказаная неабходная медыцынская дапамога, уключаючы магчымасць стацыянарнага лячэння ў спецыялізаваных установах. Згодна з міжнароднымі стандартамі, адсутнасць належнай медыцынскай дапамогі можа разглядацца як катаванне або жорсткае абыходжанне”.
Паводле даных “Вясны”, на 12 сакавіка 2025 года за кратамі ў сітуацыі асаблівай рызыкі знаходзілася не менш за 219 палітзняволеных. Умовы ўтрымання, недастатковая медыцынская дапамога і псіхалагічны ціск негатыўна ўплываюць на фізічны і псіхічны стан зняволеных, адзначыў Сапелка.
“Улады абавязаны забяспечыць гуманнае абыходжанне з усімі зняволенымі, уключаючы тых, хто хварэе. Гэта ўключае своечасовую медыцынскую дапамогу, належныя ўмовы ўтрымання і павагу да чалавечай годнасці. Міжнародныя стандарты патрабуюць, каб зняволеныя мелі доступ да такой жа медыцынскай дапамогі, як і на волі. Галоўнае патрабаванне адносна такіх зняволеных — гэта іх першачарговае вызваленне”, — падкрэсліў праваабаронца.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісяляк абскардзіў рашэнне тбіліскага суда, які часткова задаволіў яго апеляцыю на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі скарацілася колькасць спецыялістаў, занятых навуковымі даследаваннямі і распрацоўкаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі павялічылася колькасць выпускнікоў 11-х класаў, але зменшылася колькасць тых, хто скончыў 9-яМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка