Польшча зафіксавала рэкордную ад пачатку года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю

21 траўня, Позірк. Польшча 20 траўня зафіксавала рэкордную ад пачатку года актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю.
Паводле інфармацыі польскай Памежнай аховы, за мінулыя суткі нелегалы зрабілі амаль 300 спробаў пранікнення з беларускай тэрыторыі (дакладныя даныя з’явяцца 22 траўня). Папярэдні рэкорд года быў зафіксаваны 17 траўня, калі Польшча спыніла 223 спробы мігрантаў незаконна перайсці мяжу.
Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам даных памежнага ведамства згаданай дзяржавы, ад пачатку 2025 года Польшча прадухіліла 8.376 такіх спробаў (калі лічыць, што за папярэдні дзень іх было 300) — гэта на 41,2% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га, калі было 14.232.
19 траўня стала вядома, што Літва накіравала ў Міжнародны суд ААН заяву пра парушэнне Беларуссю сваіх абавязацельстваў у рамках Пратакола супраць незаконнага ўвозу мігрантаў па сушы, мору і паветры ад 15 лістапада 2000 года, які дапаўняе Канвенцыю ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца у Еўрасаюз праз Беларусь, бо іх туды “паклікалі”.


- ГрамадстваАмаль кожную ноч ідзе пошук людзей, якія згубіліся — прадстаўнік МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваСтарэнне тэхнікі і персаналу — галоўныя праблемы авіяцыі МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць выдаленай НЦАПД інфармацыі з незаконна здабытымі персанальнымі данымі расцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі амаль штогод фіксуюцца лятальныя выпадкі малярыі — прафесар БДМУМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе беларускі экспарт паслуг у галіне аховы здароўя перавысіў 43 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — траўні сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 1%, год таму быў рост на 8,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства