З Чырвонай кнігі Беларусі сёлета выключылі амаль у чатыры разы больш відаў, чым унеслі

Ілюстрацыйнае фота: child.gcbs-brest.by
21 траўня, Позірк. У адпаведнасці з прапановамі Нацыянальнай акадэміі навук у Чырвоную кнігу Беларусі сёлета дадалі 13 відаў жывёл і 5 відаў раслін, паведаміла на прэс-канферэнцыі 21 траўня ў Мінску начальніца упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Жалязнова.
Пры гэтым, паводле яе слоў, з Чырвонай кнігі выключылі 13 відаў жывёл і 58 відаў раслін. Такім чынам, у 2025 годзе з гэтага пераліку выключылі амаль у чатыры разы больш відаў, чым унеслі.
Цяпер у Чырвонай кнізе налічваецца 213 відаў жывёл і 310 відаў дзікарослых раслін, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, паведаміла Жалязнова.
Стужка навін
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе Белстат павялічыў спажывецкі кошык для вымярэння інфляцыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 чэрвеня — 24 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка