Сёння мы радуемся, заўтра працягнем працаваць дзеля астатніх палітвязняў у Беларусі — сенатар ЗША Шахін

21 чэрвеня, Позірк. “Шчыра радуюся за Святлану Ціханоўскую ў сувязі з навіной пра вызваленне яе мужа, а таксама за Ігара Карнея з “Радыё Свабода”, — такім чынам сенатар ЗША ад штата Нью-Гэмпшыр, член Камітэта па міжнародных справах Сената Джын Шахін пракаментавала выхад на волю шэрагу беларускіх палітвязняў.
“Сёння мы радуемся. Заўтра працягнем працаваць дзеля больш як 1.100 несправядліва пазбаўленых волі ў Беларусі, у тым ліку [кансультанта “Радыё Свабода”] Ігара Лосіка. З нецярпеннем чакаю падрабязнасцяў пра гэтае вызваленне”, — прыводзіць рэакцыю сенатара афіцыйны акаўнт згаданага камітэта ў сацыяльнай сетцы Х.
14 палітвязняў вызвалілі 21 чэрвеня пасля сустрэчы ў Мінску спецпрадстаўніка ЗША па пытаннях Украіны Кіта Келага і Аляксандра Лукашэнкі. Частка з іх знаходзіцца ў Вільнюсе.
Намеснік Келага Джон Коўл заявіў, што місію па вызваленні групы беларускіх палітвязняў “натхніў прэзідэнт [Дональд] Трамп”, падтрымку аказалі намеснік дзяржсакратара Крыс Лэндаў ды “іншыя прадстаўнікі адміністрацыі”.
На волю выйшлі муж беларускага дэмлідара Святланы Ціханоўскай відэаблогер Сяргей Ціханоўскі, актывіст анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада, экс-супрацоўнік “Радыё Свабода” Ігар Карней, выкладчыца Наталля Дуліна, бізнесмен Сяргей Шэлег, удзельнік закрытага чата “Саюз беларускага нацыянальнага шчыта” Кірыл Балахонаў, а таксама Алан Ройё (грамадзянін Эстоніі), Юрыйс Ганінс і Дзмітрыйс Міхайлаўс (абодва — грамадзяне Латвіі), Галіна Краснянская (мае беларускае і шведскае грамадзянства). Імёны тых чацвярых, што засталіся, невядомыя, аднак трое з іх — грамадзяне Польшчы.
- Палітыка, ЭканомікаПакістанскія кампаніі шукаюць работнікаў на 121 вакансію ў Беларусі — па некаторых заробак большы, чым прапануюць самі прадпрыемствыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа сем месяцаў адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала амаль 3,1 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 36 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 4,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені працэнтныя стаўкі па крэдытах знізіліся да 10,15% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 31 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка


