Каталіцкія біскупы запрасілі папу Льва XIV наведаць Беларусь

22 траўня, Позірк. Афіцыйнае запрашэнне наведаць беларускую зямлю перадаў папу рымскаму Льву XIV старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі (ККББ), мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, паведамляе партал Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.
Паводле інфармацыі медыя, Станеўскі і генеральны вікарый згаданай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі атрымалі магчымасць асабіста пазнаёміць пантыфіка с сітуацыяй, у якой жыве касцёл у Беларусі, пасля агульнай аўдыенцыі 21 траўня.
Кіраўнік ККББ заявіў, што “беларускі народ будуе сваю будучыню на моцным фундаменце хрысціянскіх і сямейных каштоўнасцяў і, перажываючы 80-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны, — на супакоі, згодзе і міры”.
Прыбыццё ў Беларусь “Пятра нашых часоў, чалавека, які ў першых словах звярнуўся да вернікаў з заклікам “Супакой Хрыста няхай будзе з усімі вамі!”, паспрыяе сустрэчы “усіх з усімі”, бо Хрыстус аддаў жыццё за ўсіх людзей”, заявіў Станеўскі.
Паводле слоў мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, напрыканцы асабістай сустрэчы папа Леў XIV перадаў благаслаўленне “для ўсіх людзей добрай волі, што жывуць у Беларусі, якія, перажываючы год добраўпарадкавання, будуюць дабрабыт сваёй краіны” — “каб гэта ім удавалася з Божай дапамогай і папскім благаслаўленнем”.
8 траўня Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Льва XIV з абраннем папам рымскім і запрасіў яго ў Беларусь.
Фактычна кіраўнік Святога Пасада не можа прыехаць так проста. Згодна з негалосным правілам, папа не наведвае краіны, дзе дамінуе іншая канфесія ці рэлігія, без згоды адпаведнага рэлігійнага лідара. У выпадку Беларусі, якая лічыцца краінай з праваслаўнай большасцю, гаворка пра патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла (Гундзяева). Прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы, наколькі вядома, такую згоду не даваў.
69-гадовы амерыканскі кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост (папа Леў XIV) быў абраны кіраўніком рымска-каталіцкай царквы 8 траўня. Выбары адбыліся пасля смерці папы Францішка 21 красавіка 2025 года.
11 траўня пантыфік асудзіў расійскую агрэсію ва Украіне, назваўшы яе “імперыялістычнай па сваёй прыродзе”. Беларускія ўлады падтрымліваюць РФ у гэтай захопніцкай вайне. Паводле інфармацыі СМІ, наступны раўнд расійска-украінскіх перагавораў плануецца правесці ў сярэдзіне чэрвеня ў Ватыкане.
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
