Кіраўнік бюро транспартнага страхавання Аўсейка звольнены за карупцыю
22 траўня, Позірк. Генеральны дырэктар Беларускага бюро па транспартным страхаванні Антон Аўсейка звольнены ў адпаведнасці з пастановай Савета міністраў № 278 ад 20 траўня 2025 года.
У дакуменце, апублікаваным 22 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, пазначана, што чыноўнік вызвалены ад пасады “ў сувязі са здзяйсненнем правапарушэння, якое стварае ўмовы для карупцыі, або карупцыйнага правапарушэння”.
У пастанове ўтрымліваецца спасылка на п. 51 ч. 1 арт. 47 Працоўнага кодэкса (дадатковая падстава спынення працоўнага дагавора — парушэнне работнікам, які з’яўляецца дзяржаўнай службовай асобай, пісьмовага абавязацельства, прадугледжанага заканадаўствам аб барацьбе з карупцыяй, здзяйсненне правапарушэння, якое стварае ўмовы для карупцыі, або карупцыйнага правапарушэння).
Аўсейка быў прызначаны гендырэктарам згаданага бюро ў лютым 2009 года. На сайце арганізацыі ён пакуль фігуруе на гэтай самай пасадзе.
Беларускае бюро па транспартным страхаванні створанае ў 1999 годзе пасля ўвядзення ў Беларусі абавязковага страхавання аўтаграмадзянскай адказнасці. У склад бюро ўваходзяць “Белдзяржстрах”, “Асоба”, “Белнафтастрах”, “Белэксімгарант”, “Прамтрансінвест” і “ТАСК”, працу якіх арганізацыя каардынуе. Бюро распрацоўвае інструкцыі і адказвае за выплаты ў спрэчных выпадках.
З 2003 года бюро прадстаўляе Беларусь у міжнароднай сістэме “Зялёная карта”, а з 2023-га — і ў іншых міжнародных страхавых сістэмах.
У 2024 годзе, як паведамляла Генпракуратура, зафіксавана 1.031 карупцыйнае злачынства. Найбольшую долю склала хабарніцтва (45,1%), больш як 70% выпадкаў выяўлены ў закупачнай дзейнасці, крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (32,8%). Крымінальнай адказнасці падвергнута 911 асоб, з іх 14 “займалі адказнае становішча”. Найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў зафіксаваная ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, будаўніцтве і гандлі.
У лютым прэс-служба Вярхоўнага суда паведамляла, што за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў у 2024 годзе было асуджана 709 чалавек — на 1,1% менш, чым у 2023 годзе (717).
Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў сярэдзіне 1990-х гадоў шмат у чым дзякуючы вобразу барацьбіта з карупцыяй і працягвае выкарыстоўваць гэтую тэму. За 30 гадоў карупцыя так і не была пераможана.
У сваім выступе пасля цырымоніі інаўгурацыі 25 сакавіка 2025 года Лукашэнка, які заступаў на сёмы тэрмін, паабяцаў працягнуць “бязлітасную барацьбу з бюракратызмам і карупцыяй”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе Белстат павялічыў спажывецкі кошык для вымярэння інфляцыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 чэрвеня — 24 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка