Еўрапарламент ухваліў падвышэнне пошлін на ўгнаенні і некаторыя сельгаставары з Беларусі і РФ

22 траўня, Позірк. Падвышэнне пошлін на ўгнаенні і некаторыя сельскагаспадарчыя тавары з Беларусі і РФ ухвалілі 22 траўня члены Еўрапейскага парламента (ЕП), паведамляе прэс-служба ЕП.
Адзначаецца, што рашэнне прынятае для таго, каб яшчэ больш “знізіць залежнасць ЕС ад гэтых імпартаў”.
“Парламент зацвердзіў прапанову Еўрапейскай камісіі павялічыць на 50% пошліны ЕС на сельгаспрадукцыю з Расіі і Беларусі, якая раней не абкладалася дадатковымі мытнымі зборамі. <…> Пад новыя пошліны трапяць, у прыватнасці, цукар, воцат, мука і корм для жывёл”, — гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, “прадугледжаныя пошліны ў памеры 6,5% на ўгнаенні, што імпартуюцца з Беларусі і РФ, а таксама зборы ад 40 да 45 еўра за тону ў перыяд 2025–2026 гадоў”. “Да 2028 года гэтыя пошліны вырастуць да 430 еўра за тону. Даходы ад продажу расійскіх і беларускіх угнаенняў лічацца тымі, што непасрэдна спрыяюць фінансаванню вайны супраць Украіны”, — адзначае прэс-служба ЕП.
Падкрэсліваецца, што гэтыя меры “істотна скароцяць імпарт у ЕС адпаведных тавараў, незалежна ад таго, паступаюць яны наўпрост ці ўскосна з Расіі і Беларусі”. Усё гэта, як чакаецца, “прывядзе да далейшай дыверсіфікацыі вытворчасці ўгнаенняў у ЕС, якая цяпер пакутуе праз нізкія цэн на імпартную прадукцыю”.
На Еўракамісію ўскладзены абавязак “сачыць за ростам цэн і магчымай шкодай для ўнутранага рынку або сельскай гаспадаркі ЕС, а таксама рабіць захады па змякчэнні наступстваў”.
За падвышэнне пошлін прагаласавала 411 еўрапарламентарыяў, супраць выказалася 100, устрымалася — 78.
“Рэгламент, які прадугледжвае паступовае павелічэнне мытных пошлін на прадукцыю з РФ і Беларусі, дапаможа прадухіліць выкарыстанне Расіяй рынку ЕС для фінансавання сваёй ваеннай машыны, — заявіла пастаянны дакладчык па РФ Інэсе Вайдэры (Латвія). — Недапушчальна, што праз тры гады пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ЕС працягвае ў вялікіх аб’ёмах закупляць крытычна важную прадукцыю — больш за тое, аб’ёмы імпарту значна выраслі”.
Падвышэнне пошлін на названую прадукцыю з Беларусі і РФ, на яе думку, “падтрымае вытворчасць угнаенняў у ЕС, якая пацярпела ад таннага расійскага імпарту, пры гэтым даўшы фермерам час адаптавацца”.
Пасля ўхвалення Еўрапарламента рашэнне мусіць быць зацверджанае Саветам ЕС і апублікаванае ў Афіцыйным часопісе ЕС.
18 верасня 2024 года стала вядома, што Суд Еўрапейскага саюза адхіліў іскі аб зняцці санкцый, пададзеныя вытворцам угнаенняў ААТ “Беларуськалій”, генеральным дырэктарам прадпрыемства Іванам Галаватым (зняты з пасады 4 лістапада) і Беларускай калійнай кампаніі (БКК).
Галаваты, “Беларуськалій” і БКК былі ўключаныя ў шосты санкцыйны пакет ЕС у чэрвені 2022 года. У снежні 2023 года суд ЕС прыняў рашэнне адхіліць іск тэрмінала BKT, які часткова належыць “Беларуськалію”, супраць Савета ЕС.
Як вынікае з дакументаў на сайце суда, “Беларуськалій”, БКК і Галаваты “падтрымліваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі”, атрымліваюць ад гэтага выгаду і маюць дачыненне да “задушэння грамадзянскай супольнасці”.
Паведамлялася, што заяўнікі спрабавалі аспрэчыць гэтыя тэзісы і настойвалі на выключэнні іх з санкцыйных спісаў ЕС, аднак суд не палічыў іх аргументы пераканаўчымі.
Санкцыі ў дачыненні да “Беларуськалія” былі ўведзеныя ў 2021 годзе.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады колькасць жылля для людзей з патрэбай, пабудаванага з дзяржпадтрымкай, зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе праз здарэнні з маламернымі суднамі загінула 12 чалавек — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКсенія Луцкіна: У СССР на 1 млн насельніцтва прыходзілася 12 палітвязняў, у сённяшняй Беларусі — больш за 130 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка