Ва Украіне затрымалі групу мігрантаў, якія незаконна перасеклі мяжу з боку Беларусі

24 траўня, Позірк. Украінскія памежнікі затрымалі васьмярых грамадзян Афганістана, якія незаконна перасеклі мяжу з боку Беларусі.
Паводле інфармацыі, апублікаванай 23 траўня на сайце Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, “адзін з парушальнікаў паспрабаваў уцячы, аднак быў хутка злоўлены памежным нарадам”.
“Цяпер з затрыманымі нелегальнымі мігрантамі праводзяцца адпаведныя праверачныя мерапрыемствы, высвятляюцца ўсе акалічнасці спробы незаконнага перасячэння мяжы, а таксама асобы, якія маглі садзейнічаць гэтым дзеянням”, — гаворыцца ў паведамленні.
Варта адзначыць, што нелегалы, як правіла, спрабуюць трапіць з Беларусі ў суседнія краіны Еўрасаюза. Спробы замежнікаў незаконна трапіць з беларускай тэрыторыі ва Украіну — рэдкая з’ява.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца у Еўрасаюз праз Беларусь, бо іх туды нібыта паклікалі.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства