Лаўрэатам прэміі Арсенневай стаў Сяргей Прылуцкі з паэтычным зборнікам “Нічога нястрашнага”

24 траўня, Позірк. Лаурэатам паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай у 2025 годзе стаў Сяргей Прылуцкі са зборнікам вершаў “Нічога нястрашнага”, паведаміў 24 траўня Беларускі ПЭН.
Журы ўганаравала яго ўзнагародай за “голас чалавечай любові ў час вайны і бесчалавечнасці”.
Паводле інфармацыі Беларускага ПЭНу, творы ў зборніку, які выйшаў у выдавецтве hochroth Minsk, апісваюць “перажыты аўтарам досвед вайны ва Украіне”.
“Людзі звыкаюць да пэўных экстрэмальных умоў, — казаў пра сваю кнігу Прылуцкі. — Хто не можа да іх прызвычаіцца, той жыве ў іншым месцы, ці за мяжой. Астатнія прыстасоўваюцца да абставінаў. Шмат у чым гэта стрэсавыя сітуацыі і небяспека вайны, але людзі нават намагаюцца жартаваць і з іроніяй ставіцца да вайсковых нязручнасцяў падчас атак”.
Пасля таго, як журы абвясціла сваё рашэнне, літаратар запісаў відэазварот, у якім адзначыў, што для яго вялікі гонар атрымаць прэмію, і падзякаваў за тое, што традыцыя яе ўручэння трывае, не перарвалася, “нягледзячы на страшэнныя рэпрэсіі ў Беларусі, на вялікую вайну, якая ідзе зараз”.
“Вельмі добра, што беларускія літаратары таксама, нягледзячы на жахлівыя ўмовы, эміграцыю (для некага — у прамым сэнсе, для тых, хто застаўся, гэта унутраная эміграцыя), працягваюць пісаць, асэнсоўваць тое, што адбываецца навокал і ўнутры іх”, — сказаў ён.
Зборніка “Нічога нястрашнага” магло б і не быць, “калі б не было гэтай вайны”, канстатаваў аўтар, дадаўшы, што “гэта, мабыць, быў бы лепшы варыянт”.
“Калі б падзеі развіваліся інакш, гэта была б зусім іншая кніга, зусім пра іншыя рэчы. Але што маем, то маем, мусім асэнсоўваць тую рэчаіснасць, у якой нам выпала жыць. <…> Спадзяюся, кніга знойдзе сваіх чытачоў, а можа ўжо знайшла, таму што яна выйшла, здаецца, год таму. Спадзяюся таксама, што яна знойдзе і сваю крытыку, таму што мне заўжды цікава чуць крытыку”, — заявіў Прылуцкі.
Сяргею Прылуцкаму 44 гады. Ён нарадзіўся ў Брэсце, але стала жыў у Бучы (Кіеўская вобласць Украіны) — горадзе, які ў лютым — сакавіку 2022 года быў пад акупацыяй РФ, дзе расійскія войскі зладзілі масавыя забойствы мірных жыхароў.
Сёлета напрыканцы красавіка “Наша Ніва” паведаміла, што літаратар уступіў у шэрагі Інтэрнацыянальнага легіёну для абароны Украіны.
Прэмію Арсенневай у 2025 годзе арганізавалі Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў у партнёрстве з Беларускім моладзевым хабам і пры падтрымцы фондаў Estate of Vitaut Kipel ды Belarusian Charitable Trust.

- Эканоміка
- Бяспека, ГрамадстваНовыя праграмы ў галіне метэаралогіі ў рамках Саюзнай дзяржавы не падтрыманыя — прадстаўнік БелгідраметаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаз'явах, інфармаванне стала ранейшым на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
