Прадукцыя беларускага ВПК пастаўляецца больш чым у 60 краін — кіраўнік Дзяржкамваенпрама

25 траўня, Позірк. Геаграфія паставак прадукцыі беларускага ваенна-прамысловага комплекса ўключае больш за 60 краін, заявіў у праграме “Галоўны эфір“ на тэлеканале “Беларусь 1“ старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус (інтэрв’ю выйшла 25 траўня).
Размова была запісаная падчас XII Міжнароднай выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2025, якая адбывалася ў Мінску з 21 па 24 траўня. Паводле сцвярджэння Пантуса, гэтая выстава прынесла беларускаму ВПК рэкордны за яе гісторыю партфель кантрактаў больш чым на 390 млн долараў. На мінулым форуме два гады таму сума склала 277 млн долараў.
Пантус паведаміў, што выставу MILEX-2025 наведала звыш 50 афіцыйных дэлегацый з больш чым 30 дзяржаў. На ёй было прадстаўлена больш за 750 узораў рознай тэхнікі з шасці краін: Беларусі, Расіі, Ірана, Кітая, Пакістана і Індыі.
Паводле яго слоў, на выставе было прадстаўлена вельмі шмат беспілотных лятальных апаратаў, “але не менш маштабна былі прадстаўлены і сродкі барацьбы з беспілотнікамі“. “Беларусь у гэтым кірунку вельмі сур’ёзна працуе. У прыватнасці, кампанія “КБ Радар”, якая з’яўляецца на сённяшні момант заканадаўцам мод у гэтым кірунку (знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі. — “Позірк”.) , таксама вельмі шырока і маштабна прадставіла сваю прадукцыю, якая выклікала, дарэчы, непадробную цікавасць нашых партнёраў“, — паведаміў Пантус.
Таксама кіраўнік ДВПК адзначыў, што на выставе была прадстаўленая ўся лінейка сродкаў радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), якую на сённяшні дзень вырабляе Беларусь. “Вялікая ўвага надавалася ў тым ліку так званаму акопнаму РЭБу спецыяльна для абароны кожнага байца, асобных сродкаў рухомасці і стацыянарных сродкаў для абароны інфраструктуры і аб’ектаў сацыяльнага прызначэння“, — сказаў ён.
Старшыня ДВПК асобна спыніўся на супрацоўніцтве ў галіне авіябудавання з Расіяй, згадаўшы сумесную працу па праекце “Асвей“ па распрацоўцы 19-мясцовага самалёта і арганізацыі яго серыйнай вытворчасці на базе 558-га авіяцыйнага рамонтнага завода ў Баранавічах.
Паводле яго слоў, сумесна з Росабаронэкспартам і Аб’яднанай авіябудаўнічымі карпарацыяй Расіі прапрацоўваецца таксама праект стварэння сумеснага самалёта Су-75 Checkmate — малапрыкметнага шматфункцыянальнага знішчальніка пятага пакалення.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы стаялі ў чарзе дні, каб падаць заявы на міжнародную абарону да пастрожання правіл з 1 кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля адкрыцця мяжы колькасць спроб нелегальнага пераходу з Беларусі ў Польшчу нязначна знізіласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала распрацаваць на ўзроўні ЕС комплекснае рашэнне па легалізацыі вызваленых беларускіх вязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічылася на 12,1% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія паўгода Латвія два дні запар не фіксуе спроб нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка