Ціханоўская: Медыцына ў краіне патрабуе неадкладных зменаў

27 траўня, Позірк. Пацыенты ў Беларусі “ўсё часцей сутыкаюцца з недахопам спецыялістаў, лекаў, абсталявання, а калі адбываецца непапраўнае — з адсутнасцю адказнасці”, адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, каментуючы нядаўнюю смерць 14-гадовай дзяўчынкі з Ельску (Гомельская вобласць).
Паводле слоў палітыка, якія прыводзіць яе тэлеграм-канал, гэтая гісторыя выявіла праблемы сістэмы аховы здароўя ў Беларусі. “Асабліва жудасна, калі ахвярамі становяцца дзеці. Замест клопату і падтрымкі сям’я дзяўчынкі сутыкаецца з ціскам, умяшаннем у прыватнае жыццё і спробамі ачарніць памяць пра дзіця”, — канстатавала дэмлідар.
“Падобныя выпадкі крычаць пра тое, што медыцына ў краіне патрабуе неадкладных зменаў: большай увагі да лекараў, большых выдаткаў на абнаўленне, большага клопату пра людзей. Але рэжыму прасцей замоўчваць праблемы ці перакладаць адказнасць на безабаронных грамадзянаў — і не шукаць выйсця з сітуацыі”, — дадала Ціханоўская.
На яе думку, беларусы могуць зрабіць “усё магчымае, каб такія гісторыі не паўтараліся”, у тым ліку пісаць скаргі, выказваць спачуванне, “не даваць трагедыі растварыцца ў маўчанні і дамагацца пільнага расследавання яе прычынаў”, а калі маецца магчымасць — “дапамагаць юрыдычна ці гуманітарна”.
“Галоўнае — не маўчаць”, — падкрэсліла палітык, дадаўшы, што яна глыбока шакаваная трагедыяй.
Паводле афіцыйных звестак, 17 траўня цэнтральная раённая бальніца ў Ельску паведаміла мясцоваму аддзяленню міліцыі пра смерць 14-гадовай школьніцы ў рэанімацыйным аддзяленні. Следчы камітэт распачаў праверку.
Згодна з наяўнай інфармацыяй, 16 траўня дзяўчынка накіравалася ў паліклініку закрываць бальнічны, перад гэтым яна правяла чатыры дні з кашлем і болямі ў горле. Аднак дзяўчынку вырашылі шпіталізаваць. Яе бацькам патэлефанавалі і паведамілі, што іх дачка ў рэанімацыі — у коме.
Каля 18:00 у бальніцу прыехаў рэанімабіль з Мазыра, якога чакалі каля 4 гадзін. Дзяўчынку ён не забраў — вырашылі чакаць брыгаду з Гомеля. Гомельскія медыкі дабралася да бальніцы каля апоўначы. Праз 20 хвілін пасля іх прыезду бацькам паведамілі пра смерць дачкі.
У дзяўчынкі засталіся тры сястры і два браты. Сацыяльныя службы пасля розгаласу ўзмацнілі ўвагу да шматдзетнай сям’і: братоў і сясцёр памерлай дзяўчынкі рэгулярна выклікаюць на гутаркі ў школе без паведамлення і прысутнасці бацькоў. Робяцца спробы ачарніць памерлае дзіця, напрыклад, распаўсюджваецца інфармацыя пра тое, што яна паліла і кепска паводзілася.
У раённай газеце начальнік Ельскага раённага аддзялення СК Аляксей Уласенка паабяцаў ацаніць працу медперсаналу, прыгразіў каментатарам крымінальнай адказнасцю за паклёп і падкрэсліў “недапушчальнасць распаўсюду здагадак і неправеранай кампетэнтнымі асобамі інфармацыі”.
- Грамадства, ПалітыкаЖурналіст Гацак: Рэпрэсіі, эміграцыя і ўплыў "рускага свету" — асноўныя пагрозы для цэркваў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСвятар Георгій Рой: У праваслаўя ў Беларусі ёсць перспектывы па-за рускай царквой (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць стратных прадпрыемстваў дасягнула ў Беларусі 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 15 гадоў на 80,5% зменшылася колькасць дзяцей, якія жывуць са сваякамі, але не бацькаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі памяншаецца колькасць дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы — Мінадукацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка