Рэгіянальны медыяпраект “Флагшток” папрасіў аб фінансавай падтрымцы

27 траўня, Позірк. Пра фінансавыя цяжкасці паведаміў 27 траўня рэгіянальны медыяпраект “Флагшток”.
Праз гэта, як адзначаецца, з 1 чэрвеня выданне будзе “вымушана працаваць у абмежаваным рэжыме”.
Рэдакцыя просіць аб падтрымцы, каб і далей паведамляць “пра ўсе падзеі” ў Гомельскай вобласці. Падкрэсліваецца, што пры пералічэнні сродкаў неабходна ўлічваць персанальныя рызыкі бяспекі.
Кантэнт інтэрнэт-рэсурсаў “Флагштока” быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі” ў жніўні 2022 года. 26 красавіка таго ж года Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў медыя “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Рэгіянальны навінавы сайт “Флагшток” быў створаны ў 2020 годзе на хвалі паспяховай грамадскай ініцыятывы, што выступіла супраць будаўніцтва ў Гомелі 60-метровага флагштока за паўмільёна долараў.
Асвятляе рэзанансныя падзеі ў рэгіёне. З 2022 года “Флагшток” публікаваў інфармацыю, звязаную з перамяшчэннем па поўдні Беларусі расійскіх войскаў, якія былі задзейнічаныя ва ўзброенай агрэсіі супраць Украіны.
Сістэмныя рэпрэсіі супраць незалежных СМІ ў Беларусі працягваюцца з 2020 года. Апошнім часам рэдакцыі ў выгнанні масава сутыкнуліся з эканамічнымі цяжкасцямі і неабходнасцю скарачаць штаты.
Пры гэтым на падтрымку прапагандысцкіх СМІ ўлады выдаткоўваюць з бюджэту больш за 145 млн рублёў штогод.
Гл. таксама:
Савет Еўропы працягне падтрымліваць беларускія незалежныя медыя — прадстаўнік СЕ
Ціханоўская: Я змагаюся за незалежныя СМІ і шукаю для іх падтрымку


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

