Лукашэнка прызначыў Пяткевіч адказнай за правядзенне ўступнай кампаніі

27 траўня, Позірк. Намесніца прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч прызначаная старшынёй дзяржаўнай камісіі па кантролі за правядзеннем уступнай кампаніі, адпаведны ўказ № 219 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 траўня.
Як паведамляе яго прэс-служба, дакумент выдадзены “з улікам кадравых рашэнняў”, прынятых 22 траўня.
Пяткевіч курыруе ва ўрадзе сацыяльную сферу.
Асноўнымі задачамі дзяржкамісіі ў папярэднія гады называліся забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і прадстаўленне абітурыентам роўных магчымасцяў пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання, іншых формаў уступных выпрабаванняў, прыняцце мер па ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, якое рэгулюе арганізацыю і правядзенне прыёму грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў.
Пяткевіч пасля амаль дзесяцігадовай адсутнасці ў палітыцы 27 чэрвеня 2024 года была прызначаная першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Менавіта там выпускніца юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якая абараніла ў 1999 годзе кандыдацкую дысертацыю на тэму “Знешнеэканамічныя здзелкі (прававыя аспекты)”, пачала кар’еру.
Пяткевіч працавала вядучым спецыялісткам, пасля начальніцай упраўлення дзяржаўнага і міжнароднага права. У 2001 годзе была прызначаная прэс-сакратаром Лукашэнкі, у 2004-м — намесніцай кіраўніка АП, у студзені 2009 — снежні 2010 года была першай намесніцай кіраўніка АП. Пазней працавала памочнікам Лукашэнкі. 1 кастрычніка 2014 года была вызваленая ад гэтай пасады яго ж распараджэннем.
У 2018 годзе Пяткевіч выйшла замуж за дыпламата Валянціна Рыбакова, пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН, жыла ў Нью-Ёрку. У 2006 годзе была ўключаная ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза і ЗША — за ўдзел у фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Санкцыі ўключалі забарону на ўезд і замарожванне актываў.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНапярэдадні прыезду Лукашэнкі ў гаспадарчае вядзенне Аршанскага льнокамбіната перададзеныя акцыі Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

