Заявы Лукашэнкі пра тое, што ўсю бульбу прадалі ў РФ, не адпавядаюць рэчаіснасці — расійскі эксперт

27 траўня, Позірк. Дэфіцыт бульбы ў Беларусі звязаны з няўраджаем 2024 года, а не з яго пастаўкамі ў Расію, заявіў парталу news.ru выканаўчы дырэктар Саюза ўдзельнікаў рынку бульбы і гародніны (РФ) Аляксей Красільнікаў.
Паводле яго слоў, летась “сезон выдаўся не зусім удалым для многіх рэгіёнаў”.
Красільнікаў прывёў у прыклад Бранскую вобласць (РФ), якая, будучы “лідарам у краіне па вытворчасці бульбы”, “рэзка знізіла ўраджайнасць”, там “пагоршылася якасць буйной адборнай бульбы, назіраўся недахоп”.
Аналагічная сітуацыя, паводле сцвярджэння эксперта, назіралася і ў Беларусі, і на захадзе РФ.
“У выніку ўрадам Беларусі ў снежні 2024 года была прынята адміністрацыйная мера — яны ўвялі ліцэнзаванне на вываз бульбы за межы краіны”, — сказаў Красільнікаў.
Ён падкрэсліў, што Беларусь з 1 студзеня да сярэдзіны красавіка 2025 года скараціла пастаўкі бульбы на расійскі рынак амаль на 10 тыс. тон у параўнанні з мінулагоднімі вынікамі за той жа перыяд.
У сувязі з гэтым, адзначыў эксперт, заявы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што “ўся бульба пайшла на расійскі рынак”, не адпавядаюць рэчаіснасці.
Тэма беларускай бульбы ў расійскай інфармацыйнай прасторы з’явілася дзякуючы прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну, які падчас сустрэчы 26 траўня з прадпрымальнікамі здзівіўся, калі яму паведамілі пра дэфіцыт гэтай гародніны ў Беларусі.
“Беларусь — буйны вытворца, але сваю прадукцыю мець таксама важна”, — заявіў Пуцін, маючы на ўвазе магчымасць закупак бульбы ў Беларусі.
На гэта намеснік кіраўніка яго адміністрацыі Максім Арэшкін адказаў, што бульба ў Беларусі “скончылася”.
“Як скончылася? — сказаў прэзідэнт РФ. — Максім кажа, бульба ў Беларусі скончылася. Што гэта такое?”
У гэты ж дзень адбылася тэлефонная размова паміж Пуціным і Лукашэнкам. Паведамляючы 27 траўня пра яе змест, прэзідэнт РФ заявіў: “Бульбы-та не хапае ў нас, аказваецца. Размаўляў з Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам. Ён кажа: “У нас ужо ўсё прадалі ў Расію”.
27 траўня ўрад Беларусі зняў забарону на ўвоз бульбы з дзяржаў Еўрасаюза і іншых “недружалюбных краін”. Пры гэтым было заяўлена, што рашэнне з’яўляецца “адказам на чарговыя санкцыі ЕС”.
8 траўня дэфіцыт бульбы прызнаў Лукашэнка, прапанаваўшы беларусам “адпакутаваць” без гэтага прадукту яшчэ месяц.
Пра недахоп у крамах бульбы і некаторай іншай гародніны (цыбулі, капусты і інш.) некалькі тыдняў рэгулярна паведамляюць СМІ і жыхары Беларусі ў сацыяльных сетках.
12 снежня 2024 года было ўведзена трохмесячнае ліцэнзаванне на вываз бульбы. Рашэнне датычылася гэтай гародніны “незалежна ад краіны яе паходжання”. Заяўлялася, што рашэнне было прынятае на падставе “ацэнкі суадносін свабодных рэсурсаў дадзенай прадукцыі” і “патрэбы краіны ў ёй на момант узгаднення ліцэнзіі”.
25 сакавіка ліцэнзаванне было падоўжана яшчэ на тры месяцы. Адзначалася, што прынятая мера “дазволіць забяспечыць кантроль над запасамі, а таксама за экспартнымі плынямі бульбы ў сувязі з ростам попыту і высокім коштам на яе па-за межамі Рэспублікі Беларусь”.
Згодна з рашэннем урада, вываз бульбы за мяжу ажыццяўляецца паводле разавых ліцэнзій, якія выдае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.
Параўнанне даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта сведчыць, што сабраныя ў 2024 годзе 3,1 млн т бульбы — гэта на 22,5% менш, чым у 2023 годзе (4 млн).
“За апошнія 10 гадоў беларусы сталі спажываць менш бульбы — нашай традыцыйнай культуры”, — заявіў на той момант прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 14 лютага падчас візіту на ААТ “Рассвет ім. К. П. Арлоўскага” (Кіраўскі раён Магілёўскай вобласці).
Паводле інфармацыі МАРГ, у 10% з 437 правераных з 10 па 14 сакавіка прадуктовых крам прапаноўвалася бульба, “якая не адпавядае патрабаванням заканадаўства (з механічнымі пашкоджаннямі, пашкоджаная паршой, мокрай, сухой, кальцавой гніллю, пазелянеўшая на плошчы больш за 1/4 паверхні, дробнай каліброўкі і інш.)”. У 3% аб’ектаў “бульба адсутнічала (машына з прадукцыяй была ў шляху, тавар быў вернуты пастаўшчыку з-за нізкай якасці і г.д.)”.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУрачы наведваюць пацыентаў нават у аддаленых раёнах сельскай мясцовасці — чыноўніца МінаблвыканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінскай вобласці больш чым дзе-небудзь у Беларусі не хапае ўрачоў, але мясцовая чыноўніца лічыць, што іх дастаткова (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаНаяўныя рэсурсы хатніх гаспадарак за год павялічыліся на 17,8% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе чатыры грамадзяніны Беларусі пакончылі з сабой у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка