Святар Георгій Рой: У праваслаўя ў Беларусі ёсць перспектывы па-за рускай царквой

27 траўня, Позірк. У праваслаўя ў Беларусі ёсць перспектывы па-за рускай царквой і “рускім светам”, заявіў святар Георгій Рой. 27 траўня ён выступіў на анлайн-дыскусіі “Беларускія рэлігійныя супольнасці ў цені “рускага свету”.
Паводле слоў Роя, пасля падзей 2020 года рэлігійная грамадскасць Беларусі недаацаніла “глыбіню пранікнення ідэй “рускага свету” і ўплыў расійскай прапаганды на жыццё беларускай царквы”.
“Мы спадзяваліся, што сітуацыю можна будзе пераламаць, змяніць знутры, што беларуская праваслаўная царква ўсё ж здольная трансфармавацца ў царкву беларускага народа, адпавядаць яго культуры і духу — служыць і Богу, і беларускаму народу. Мы недаацанілі ўплыў прапаганды. <…> Таму пасля 2020 года, асабліва пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны, стала відавочна, што гэтыя надзеі былі марнымі”, — сказаў святар.
Ён канстатаваў таксама вялікую ўвагу “з боку праціўнікаў” да беларускага прыходу Усяленскага патрыярхату ў Вільнюсе, заснаванаму ім разам са святаром Аляксандрам Кухтам пасля эміграцыі з Беларусі з палітычных прычын.
“У Беларусі ацэньваюць патэнцыял нашай ініцыятывы і баяцца яго. Супраць нас створаны кіраваныя інфармацыйныя рэсурсы, якія пастаянна пішуць нешта, дэманізуюць нашы ініцыятывы і пачынанні. Акрамя таго, ёсць спробы запалохвання — вядомыя выпадкі, калі ў вокны нашага прыходскага дома стралялі, гэта павінна было напалохаць тых, хто хацеў бы да нас далучыцца. Таксама нашы сродкі масавай інфармацыі, напрыклад, сацыяльныя сеткі нашага прыходу, абвешчаныя экстрэмісцкімі”, — адзначыў Рой.
Разам з тым ён падкрэсліў, што адчувае падтрымку вернікаў, у тым ліку тых, хто пражывае ў Беларусі.
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
