Ад пачатку года на пажарах у Беларусі загінула 300 чалавек — даныя МНС

28 траўня, Позірк. З пачатку 2025 года ахвярамі пажараў у Беларусі стала 300 чалавек (за той жа перыяд 2024-га — 252; -19%), вынікае са зводнай табліцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Колькасць загінулых на пажарах дзяцей зменшылася ўдвая (з 6 да 3); траўмаваных людзей — вырасла на 9,2% (з 217 да 237), выратаваных — зменшылася на 5,8% (з 207 да 195).
За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 27 траўня да 6:00 28 траўня) ахвярамі пажараў сталі 4 чалавекі — па 2 у Гомельскай і Мінскай абласцях. Агулам у краіне адбылося шэсць пажараў: два — у Віцебскай вобласці, па адным — у Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай абласцях і Мінску.
Гомельскае абласное ўпраўленне МНС удакладняе, што адзін чалавек загінуў на пажары ў Веткаўскім раёне, яшчэ адзін памёр ад траўмаў, атрыманых 14 траўня ў Рагачове.
Падобная карціна назіраецца ў Мінскай вобласці: адзін чалавек загінуў падчас пажару ў Клецкім раёне, а ў Смалявічах у бальніцы жанчына памерла ад апёкаў, атрыманых на пажары 18 траўня.
“Позірк” неаднаразова звяртаў увагу на заніжэнне статыстыкі смяротнасці на пажарах у зводках МНС. Апошні раз такое назіралася амаль два тыдні таму. У зводцы, апублікаванай 16 траўня, адзначалася, што ад пачатку года на пажарах загінула 282 чалавекі. На наступны дзень міністэрства адрапартавала пра аднаго загінулага за суткі, аднак у абагульненай табліцы фігуравала не 283 ахвяры, а 281.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства