Да 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс

12 сакавіка, Позірк. Аб’ём фінансавання дзяржаўнай праграмы “Дарогі Беларусі” на бліжэйшыя пяць гадоў, да 2030 года, складае каля 19 млрд рублёў, паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргей Лявончык на прэс-канферэнцыі 12 сакавіка.
“У асноўным — 18 млрд рублёў — гэта сродкі з рэспубліканскага бюджэту. Мы разлічваем адрамантаваць і рэканструяваць не менш за 25 тыс. км аўтамабільных дарог агульнага карыстання”, — адзначыў чыноўнік.
Паводле яго слоў, гэта амаль у 1,5 раза больш за аб’ёмы, выкананыя ў мінулай пяцігодцы.
Рэканструкцыя дарог праводзіцца з выкарыстаннем цэменту і бетону, сказаў Лявончык.
Таксама “вялікае значэнне” будзе надавацца мастам, якіх у краіне эксплуатуецца больш за 5 тыс.

- Эканоміка
- ПалітыкаЗа апошнія двое сутак краіны Балтыі зафіксавалі больш за 220 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за апошні год сутачную колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка

