У крыві кіроўцы цягача — удзельніка аварыі ў Воранаўскім раёне, у якой загінула дзіця, было 1 праміле алкаголю

30 траўня, Позірк. У крыві кіроўцы цягача Mercedes Benz — удзельніка аварыі, што адбылася напярэдадні ў Воранаўскім раёне (Гродзенская вобласць) і ў якой загінула дзіця, было 1 праміле алкаголю, вынікае з паведамлення Следчага камітэта.
Гэта адпавядае сярэдняй ступені ап’янення.
Паводле папярэдняй інфармацыі СК, непадалёк ад гарадскога пасёлка Радунь мужчына, што быў нецвярозым, “не даў рады кіраванню і здзейсніў лабавое сутыкненне з аўтамабілем Audi”.
Па факце аварыі адкрытая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула з неасцярожнасці смерць чалавека або прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).
Раней УУС Гродзенскага аблвыканкама паведаміла, што смяротная аварыя адбылася позна ўвечары 29 траўня “на 58-м кіламетры аўтадарогі “Іўе — Тракелі — Радунь”. 55-гадовы кіроўца цягача рухаўся ад аграгарадка Пагародна ў бок Радуні. У выніку лабавога сутыкнення грузавіка з Audi пацярпелі 34-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля, яго 27-гадовая пасажырка і двое непаўналетніх дзяцей. Яны былі шпіталізаваныя. Трэцяе дзіця — 2024 года нараджэння — загінула на месцы.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКаля 20 тыс. старшакласнікаў будзе навучана першай дапамозе ў рамках праекта "Запусці сэрца"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія тры дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 14 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



