Вальфовіч зноў абвінаваціў суседзяў у мілітарызацыі, дапусціў магчымасць “яшчэ больш гарачага супрацьстаяння” Захаду і РФ

30 траўня, Позірк. Ваенна-палітычная абстаноўка вакол Беларусі “ўжо не адзін год застаецца напружанай”, заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч 30 траўня ў Брэсце на зборах з прадстаўнікамі выканкамаў — абласцей і Мінска.
“Узмоцненая мілітарызацыя Польшчы, краін Балтыі, у тым ліку план будаўніцтва новых заводаў па вытворчасці ўзбраення і боепрыпасаў, паказвае, што канфлікт на тэрыторыі Украіны можа стаць прэлюдыяй да яшчэ больш гарачага супрацьстаяння англасаксонскага Захаду і Расіі”, — цытуе чыноўніка прэс-служба Міністэрства абароны.
Пра тое, што суседнія краіны ўмацоўваюць сваю абароназдольнасць на фоне поўнамаштабнай агрэсіі, развязанай РФ супраць Украіны, якую ён называе “канфліктам”, Вальфовіч не згадаў.
Паводле яго слоў, беларускія ўлады мэтанакіравана падтрымліваюць абараназдольнасць краіны “на ўзроўні, адэкватным становішчу”.
У сваю чаргу міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў, што “ваенна-палітычная абстаноўка ў свеце і непасрэдна вакол” Беларусі патрабуе “падвышанай увагі да пытанняў абараназдольнасці краіны”.
“Мы старанна і скрупулёзна вывучаем і аналізуем развіццё сітуацыі ва Украіне, — сказаў ён. — І ўжо цяпер можам зрабіць адну ключавую выснову, што без планавання і рэалізацыі мерапрыемстваў своечасовай падрыхтоўкі, у тым ліку і тэрытарыяльнай абароны, без пабудовы комплекснай абароны войскаў і аб’ектаў ад уздзеяння значна павялічанай лінейкі сродкаў паражэння, у тым ліку і ўдарных беспілотных лятучых апаратаў, без актыўнага і сістэмнага выкарыстання ў баявых умовах усіх наяўных у нашым арсенале сродкаў паражэння, казаць пра поспех будучых дзеянняў вельмі праблематычна”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першы квартал 2025 года ў ДТЗ на беларускіх дарогах загінула або траўмавалася 735 жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка